Калёіднае золата часьцінкамі розных памераў Структура атаму Хімія Моцная экзатэрмічная рэакцыя (папросту — выбух) Структурная формула пілякарпіну Барыс Кіт
 
Сардэчна запрашаем на партал «Хімія»

Хімія — адна з прыродазнаўчых навук, якая вывучае рэчывы, іх уласьцівасьці, склад і структуру, а таксама іх пераўтварэньні ў выніку хімічных рэакцыяў. Займаецца ў асноўным вывучэньнем узаемадзеяньняў паміж атамамі й малекуламі, атрыманымі ў выніку такіх узаемадзеяньняў. Прадметам хіміі ёсьць хімічныя элемэнты й іхныя злучэньні, а таксама заканамернасьці, якім падпарадкоўваюцца розныя хімічныя рэакцыі.

Абраны артыкул
Структура амінаацыл-тРНК-сынтэтазы ў комплексе з адпаведнай тРНК
Бялкі́ (пратэі́ны, паліпэпці́ды) — складаныя высокамалекулярныя арганічныя рэчывы, якія складаюцца са злучаных у ланцужок пэптыднай сувязьзю амінакісьляў. Звычайна бялкі зьяўляюцца лінейнымі палімэрамі — поліпэптыдамі, але часам маюць складаную структуру. Невялікія бялковыя малекулы, г. зн. алігамэры поліпэптыды, называюцца пэптыдамі. Пасьлядоўнасьць амінакісьляў у канкрэтным бялку вызначаецца адпаведным генам і зашыфравана генэтычным кодам. Хоць генэтычны код большасьці арганізмаў вызначае толькі 20 амінакісьляў, іхнае камбінаваньне дазваляе ствараць вялікую разнастайнасьць бялкоў з рознымі ўласьцівасьцямі. Акрамя таго, амінакісьлі ў складзе бялка часта падвяргаюцца посттрансьляцыйным мадыфікацыям, якія могуць узьнікаць і да таго, як бялок пачынае выконваць сваю функцыю, і падчас яго «работы» ў вузе. Часта ў жывых арганізмах некалькі малекулаў бялкоў ствараюць комплексы, напрыклад, фотасынтэтычны комплекс.
Ванадавыя палачкі
Ванадавыя палачкі
Аўтарства: Alchemist-hp
Тры палачкі чыстага ванаду ў розных ступенях атляненьня, створаныя ў працэсе Аркеля — дэ Бура, і кубік 1 см³ для параўнаньня.
Карысныя шаблёны


Дзень у гісторыі
Ці ведаеце вы, што…
Тэматыка
Катэгорыі артыкулаў