Жан-Поль Сартр
Жан-Поль Сартр

Жан-Поль Сартр (па-француску: Jean-Paul Sartre; 21 чэрвеня 1905 — 15 красавіка 1980) — францускі філёзаф-экзыстэнцыяліст, літаратар. Сартр быў адным з самых вядомых і ўплывовых мысьляроў сучаснасьці. У творах Сартра злучаюцца літаратурны і філязофскі погляды. У сваіх раньніх філязофскіх працах ён засяроджваецца на эмоцыях, зьяве прыроднай асабістасьці. - Жан-Поль Сартр нарадзіўся 21 чэрвеня 1905 году ў Парыжу. Ён быў адзіным дзіцем Жана-Батыста Сартра, марскога інжынэра, які памёр ад трапічнай ліхаманкі, калі хлопчыку не было й году. Маці — Ганна-Мары Сартр, народжаная Швэйцэр, зь сям’і вядомых эльзаскіх навукоўцаў, была стрыечнай сястрой Альберта Швэйцэра. Дзед хлопчыка, прафэсар Шарль Швэйцэр, філёляг-германіст, заснаваў у Парыжу інстытут сучаснай мовы...:::::::::::::::: чытаць далей