Партал:Украіна/Выбітныя ўкраінцы

Сьцяпан Бандэра
Сьцяпан Бандэра

Сьцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (па-ўкраінску: Степа́н Андрі́йович Банде́ра; 1 студзеня 1909 — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Нарадзіўся ў вёсцы Стары Ўгрынаў Калускага павету на Станіслаўшчыне (цяпер Івана-Франкоўшчына) у сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў сябрам «Пласта». У 1928 стаў сябрам Украінскай Ваеннай Арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле выведкі, пазьней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўнівэрсытэту актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях анархісцкага толку. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі..:::::::::::::::: Далей