Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2019 году

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня прайшлі 17 лістапада 2019 году, абрана 110 дэпутатаў па аднамандатных акругах.

2016
 Сьцяг Беларусі
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2019 году
17 лістапада 2019 (4 гады таму)

Выбары адбыліся датэрмінова, хоць фармальна датэрміновымі не лічыліся[1]. Прызначаны ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праходзілі ў два этапы — у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі — па розных сыстэмах галасаваньня. ЦВК прызнала, што выбары адбыліся ва ўсіх акругах, а яўка перавысіла 77%. Пры гэтым афіцыйная яўка выбаршчыкаў на датэрміновае галасаваньне склала 35,77%. У новы парлямэнт ня трапіў ніводзін прадстаўнік апазыцыі[2].

Сярод 63.646 сябраў участковых камісіяў, якія па законе павінны лічыць галасы выбаршчыкаў, толькі 21 чалавек зьяўляўся прадстаўніком незалежніцкіх сілаў.

Перадгісторыя рэдагаваць

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня былі прызначаны Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 г. У адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і выбары прэзыдэнта павінны былі адбыцца ў 2020 годзе — выбары дэпутатаў не пазьней верасьня 2020 г., а выбары прэзыдэнта не пазьней жніўня 2020 г. Яшчэ за два гады да прызначэньня выбараў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла ў СМІ, што не выключае перанос адной з выбарчых кампаніяў 2020 г. на больш раньні тэрмін. Паводле Л. Ярмошынай, рашэньне аб пераносе адной з выбарчых кампаніяў на 2019 г. будзе прымацца кіраўніцтвам краіны.

У красавіку 2019 г. Аляксандар Лукашэнка ў сваім традыцыйным штогадовым Пасланьні да беларускага народа й Нацыянальнага сходу заявіў, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі адбудуцца ў 2019 годзе. Такім чынам правядзеньне парлямэнцкіх выбараў было прызначана на год раней заканчэньня паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, што парушыла арт. 94 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[3].

Крытыка рэдагаваць

18 лістапада 2019 году кіраўніцтва Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ абнародавала Заяву «Аб фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і непрызнаньні іх за сапраўдныя». Згодна з Заявай «па зьвестках назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня 17 лістапада зьявілася ня больш за 20 % выбаршчыкаў». У Заяве адзначалася: «У выніку дакладнай фіксацыі назіральнікамі парушэньняў галасаваньня рэжымныя ўлады, міліцыя і кіраўнікі выбарчых камісіяў пачалі масава выдаляць афіцыйных назіральнікаў з участкаў галасаваньня». Урэшце падкрэсьлівалася: «Назіральнікі адзначылі шматкроць завышаныя прыпіскі колькасьці прагаласаваных у час папярэдняга галасаваньня»[4].

З 1996 году Эўразьвяз і ЗША не прызнавалі вынікаў ніводнае выбарчае кампаніі, вінавацячы беларускую ўладу ў злоўжываньнях і фальсыфікацыях. Прэтэнзіі заходніх краінаў да беларускіх выбараў зрабіліся прычынай для ўвядзеньня шматлікіх санкцыяў.

Удзельнікі рэдагаваць

Сярод магчымых удзельнікаў парлямэнцкіх выбараў налічваецца 15 афіцыйна зарэгістраваных партыяў Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг незарэгістраваных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, беспартыйных кандыдатаў і моладзевых рухаў. Колькасьць удзельнікаў па некаторых меркаваньнях можа значна павялічыцца з моманту апошніх парлямэнцкіх выбараў, можа таксама зьмяніцца расклад палітычных сілаў у парлямэнце. Паводле некаторых зьвестак, частка палітычных партыяў можа ісьці на выбары і неафіцыйнай кааліцыяй.

Сацыялягічныя апытаньні рэдагаваць

Сацыялягічнае апытаньне Камуністычная партыя Беларусі
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці Партыя «Зялёныя» Аб’яднаная грамадзянская партыя Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларуская сацыяльна-спартовая партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада» Партыя левых «Справядлівы сьвет» Беларуская патрыятычная партыя Беларуская аграрная партыя Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды Партыя БНФ Рэспубліканская партыя Рух «Гавары праўду»+Беларускі нацыянальны кангрэс (неаф.) Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (неаф.) Грамадзкае аб’яднаньне «Партыя Радыкальных Дэмакратаў» (неаф.)+іншыя
Інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук[5][6] Ліпень-жнівень 2017 году 2,6 % 2,6 % 2,3 % 2,2 % 1,9 % 1,7 % 1,6 % 1,6 % 1,5 % 1,5 % 1,1 % 1,1 % 0,9 % 0,7 % 0,7 % -

Фактар беспартыйных рэдагаваць

Зыходзячы з сацыялягічнага апытаньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук, палітычныя партыі разам маюць толькі 24 % падтрымкі. Згодна з вынікамі парлямэнцкіх выбараў 2016 году, яшчэ 9,57 % падтрымлівае варыянт «Супраць усіх». Такім чынам, на думку некаторых, каля 66,43 % на выбарах 2020 году маюць магчымасьць атрымаць беспартыйныя, каля 24 % партыі і яшчэ каля 9,57 % стане пратэсным электаратам. Гэта можа стаць чарговым зьніжэньнем выбарных вынікаў беспартыйных (з 67,01 % у 2016 да тэарэтычна 66,43 % у 2020), якія традыцыйна складаюць большасьць у беларускім парлямэнце. Аднак і аб’яднаны рэйтынг партыяў паказаў невялікае ўзбуйненьне ў параўнаньні з 2016 годам (23,42 % у 2016 супраць тэарэтычна 24 % у 2020). Таму фактар беспартыйнасьці застаецца вельмі значным на будучых парлямэнцкіх выбарах.

Вынікі рэдагаваць

Партыя Колькасць
Вылучыла кандыдатаў Абраных дэпутатаў
Ліберальна-дэмакратычная партыя 107 17.11.2019
Аб'яднаная грамадзянская партыя 56 17.11.2019
Партыя БНФ 38 17.11.2019
Камуністычная партыя Беларусі 54 17.11.2019
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» 33 17.11.2019
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 43 17.11.2019
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці 43 17.11.2019
Беларуская патрыятычная партыя 16 17.11.2019
Беларуская партыя «Зялёныя» 7 17.11.2019
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ 0 0
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» 20 17.11.2019
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 1 17.11.2019
Рэспубліканская партыя 6 17.11.2019
Беларуская аграрная партыя 1 17.11.2019
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 1 17.11.2019
Партыя свабоды і прагрэсу 0 0
Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 27 17.11.2019
Беларуская партыя працоўных 0 0
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 0 0

Крыніцы рэдагаваць