Палятухі, палятухавыя (Pteromyini) — падсямейства сысуноў атрада грызуноў.

Палятухі
Палятуха паўночная (Glaucomys sabrinus)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадГрызуны
СямействаВавёркавыя
Бінамінальная намэнклятура
Pteromyini

Вядомы зь міяцэну (каля 20 млн. г. назад).

13 родаў, 36 відаў. Пашыраны ў Эўропе, Азіі і Паўночнай Амэрыцы. На Беларусі 1 від — палятуха звычайная.

Даўжыня да 60 см, хваста да 63 см, маса да 1,4 кг (у палятухі звычайнай адпаведна да 21 см, 14 см і 170 г). Поўсьць густая, тонкая, шаравата-бураватая, хвост пушысты. Вочы вялікія. Здольныя да планіраваньня (адсюль назва) з дрэва на дрэва (на адлегласьць да 60 м) з дапамогай пакрытых шэрсьцю скурных складак па баках цела паміж пярэднімі і заднімі канечнасьцямі. Могуць мяняць напрамак палету з дапамогай хваста.

Жывуць на дрэвах, гнёзды ў дуплах. Актыўныя на зьмярканьні і ноччу. Кормяцца насеньнем, парасгкамі, пупышкамі, ягадамі, грыбамі, часам вусякамі.

Нараджаюць да 4 дзіцянятаў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Палятухісховішча мультымэдыйных матэрыялаў