Падрульны гранатамёт

Падрульны ґранатамёт — ґранатамёт, выкананы ў выглядзе дадатковага вузла, што ўсталёўваецца на ручную зброю, звычайна — на аўтамат.

Падрульны ґранатамёт выкарыстоўваецца для зьнішчэньня жывое сілы супраціўніка і небраняванае тэхнікі. У якасьці зарадаў да яго выкарыстоўваюцца адмысловыя боепрыпасы (ґранатамётныя стрэлы), што аб’ядноўваюць у адным корпусе ґранату й мэтальны зарад, які разьмяшчаецца набойніцы.

Для вядзеньня агню ґранатамёт мацуецца пад руляю аўтамата (адсюль — назва «падрульны»). Спускавыя й прыцэльныя прыстасаваньні разьлічаны на выкананьне стрэлу леваю рукою (правая трымае аўтамат за асноўную дзяржальню кіраваньня агнём).

Асноўныя ўзоры падрульных ґранатамётаў[1] рэдагаваць

M203 рэдагаваць

Падрульны ґранатамёт M203 распрацаваны кампаніяй AAI для выкарыстаньня з аўтаматамі M16 і M4 і ўяўляе сабою наразную аднанабойную пальную зброю. Набіваецца з казенной часткі, пры перамяшчэньні кожуха. Для прыцэльваньня выкарыстоўваюцца прылады, мантаваныя на саму вінтоўку.

Ґранатамёт М203 зьяўляецца першым у сьвеце сэрыйным падрульным ґранатамётам. На гэты момант яго можна лічыць асноўным падрульным ґранатамётам АПАД, хаця амэрыканцы ацэньваюць магчымасьць зьмены яго на нямецкі AG36.

ҐП-25 і ҐП-30 рэдагаваць

Падрульныя ґранатамёты ҐП-25 «Вогнішча» і ҐП-30 «Абутак» прызначаныя для выкарыстаньня з аўтаматамі Калашнікава. Гэта наразная аднанабіўная пальная зброя, што набіваюць з рулі ўнітарнымі боепрыпасамі САГ-25. Ґранатамёт ҐП-30 адрозьніваецца ад ҐП-25 меншаю на 260 г вагаю, больш простаю канструкцыяю й меншаю працаёмкасьцю ў вырабе.

Перавагамі гэтага ґранатамёта перад М203 зьяўляюцца набойніцтва праз дула (магчымае ўжываньне боепрыпасаў вялікай даўжыні) і безнабойніцтва — камэра згараньня і зарад кідальнага рэчыва заключаны ў ґранаце, — што выключае зь перанабойніцтва апэрацыю па выманьні набойніцы.

 
Аўтамат АК-107 з падрульным ґранатамётам ҐП-30

AG36 рэдагаваць

Падрульны ґранатамёт AG36 распрацаваны ў канцы 1990-х рокаў нямецкаю кампаніяю Heckler und Koch для выкарыстаньня ў комплексе з штурмавою вінтоўкаю G36. Ґранатамёт казнанабойны, аднак важнаю яго перавагаю зьяўляецца адкіданьне казёньніка ўбок пры перазарадцы, за кошт чаго магчымае ўжываньне боепрыпасаў большай, чым у М203, даўжыні.

 
Аўтамат G36 з падрульным ґранатамётам AG36

Ужываньне падрульных ґранатамётаў рэдагаваць

Падрульны ґранатамет — зброя ўзроўню аддзяленьня, звычайна 2-4 ґранатамёта на падразьдзел па баявым раскладзе. Напрыклад, у расейскай арміі на аддзяленьне вылучаецца два ҐП-25, а пры суправаджэньні калёны — 5 ҐП-25 на бронетранспартэр[2].

Асноўным мінусам падрульных ґранатамётаў зьяўляецца малая маса зарада, у выніку чаго ўжываньне яго на адкрытай мясцовасьці часьцяком малаэфэктыўнае.[3] Асабліва гэта важна ў сувязі з малым асартымэнтам боепрыпасаў для ҐП-25 і ҐП-30. Зь іншага боку, за кошт вялікага калібру і дасяганай у некаторых узорах (напрыклад, нямецкам AG36) неадчувальнасьці да даўжыні боепрыпасу падрульныя ґранатамёты дазваляюць фармаваць для іх вялікі набор баявых ґранатаў і зьяўляюцца разам са стрэльбамі прыдатнаю зброяю для нелятальных боепрыпасаў — дымавых, ґазавых, ґранатаў з гумоваю карцеччу і г. д. Пры ўжываньні М203 у мескай забудове была адзначаная яго эфэктыўнасьць пры стральбе па вокнах і трывалых дзьвярах з 50-100 мэтраў.[4]

Таксама, па водгуках вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ва ўзброеных канфліктах, аддача ад стрэлаў з падрульнага ґранатамёта «разьбівае» сам аўтамат, робячы яго ненадзейным, а то і зусім непрыдатным для стральбы.

Некаторыя ўзоры таксама могуць ужывацца як самастойная зброя, для гэтага яны абсталёўваюцца прыкладамі і ўласнымі прыцэльнымі прыстасаваньнямі.

Агонь з падрульнага ґранатамёта можа весьціся альбо па насьцільнай, альбо па навясной траекторыі. У другім выпадку ён дазваляе паражаць цэлі, схаваныя ў складках мясцовасьці або тыя, што знаходзяцца за перашкодамі. Апроч таго, некаторыя ўзоры ґранатамётных стрэлаў (напрыклад, савецкі САҐ-25П) пасьля падзеньня падкідваюцца ў паветра падрывам невялікага адмысзаряда і падрываюцца ў палёце, за кошт чаго паляпшаецца параза аскепкамі цэляў у акопах, шчылінах, густой высокай траве.

   
Падрульны ґранатамёт M203, усталяваны на аўтамаце M4.
Набойваньне ґранатамёта M203, усталяванага на M16A1.

Надрульны ґранатамёт рэдагаваць

Асноўны артыкул: OICW

У ЗША з пачатку 2000-х задумаліся над стварэньнем шматнабойнага падрульніка. Але бо разьмяшчаць набойнік ґранатамёта пад руляю аўтамата было нязручна, распрацоўнікі ўзгадалі пра сыстэму булпап, якая і стала асноваю надрульнае канструкцыі. У выніку атрымаўся аўтаматна-ґранатамётны комплекс вагою каля 7 кг, здольны адначасова мясьціць 30 набояў калібру 5,56 ў набойніке й 5 стрэлаў для ґранатамёта ў набойніцы + 1 у руле, хаця нашэньне боепрыпасаў ў руле вельмі небясьпечнае. Пакуль што масавае ўзбраеньне войскаў АПАД падобнаю зброяю не зьдзяйсьнялася. На практыцы гэтая зброя ўжывалася вельмі мала, вытворцы вырашаюць пытаньні па ліквідацыі недаробак.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць