Павал Сяргеевіч Касьцюкевіч (нар. 1979, Менск) — беларускі пісьменьнік, перакладчык ізраільскай і амэрыканскай літаратуры. Першы ляўрэат прэміі Ежы Гедройца (2012).

Павал Касьцюкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1979
Менск
Сужэнец Марыя Мартысевіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, перакладчык
Мовы беларуская, іўрыт
Прэміі Літаратурная прэмія Ежы Гедройца (2012)
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Закончыў факультэт псыхалёгіі Тэль-Авіўскага акадэмічнага каледжу і курсы творчага пісьма ў школе рэклямы Aboodi-Creative (Тэль-Авіў). Аўтар кнігі прозы «Душпастырскія спатканьні для дачнікаў» і трох кнігаў перакладаў. 10 гадоў жыў і працаваў у Ізраілі, потым пераехаў у Менск[1]. У сакавіку 2012 году стаў першым узнагароджаным прэміяй Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»[2].

Творчасьць рэдагаваць

Аўтар кніг апавяданьняў, таксама перакладаў творы Этгара Керэта і Курта Вонэгута і інш.[3].

Быў адным з аўтараў альманаха «Беларус-2008».

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вонкавыя відэафайлы
  Павал Касцюкевіч пра прэмію Гедройца // YouTube
Творы
Інтэрвію