П̑
П̑, п̑ (п зь пераку́ленай кра́ткай; курсіў: П̑ п̑) — архаічная літара кірыліцы, трэцяя літара кабардзіна-чаркескага альфабэту.
Літара кірыліцы П зь перакуленай краткай | |
П̑п̑ | |
Выява | |
◄ Ꚛ П̓ П̀ П̧ П̑ Ҁ Ԛ̆ Р́ Р̀ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Мова | кабардзіна-чаркеская мова |
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
Кадаваньне | |
Гэты гліф ёсьць камбінаваным, то бок створаным з двух ці болей юнікодаўскіх сымбаляў.
З-за тэхнічных абмежаваньняў некаторыя браўзэры могуць некарэктна адлюстроўваць камбінацыю літары й дыякрытычнага знака. | |
Камбінацыя | П + ◌̑ п + ◌̑ |
Разьвіцьцё | |
| |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Выкарыстаньне рэдагаваць
Выкарыстоўвалася ў кабардзінскай кірылічнай азбуцы ў 1830 годзе[1].
Гісторыя рэдагаваць
У 1825 годзе кабардзінскі асьветнік Ш. Ногма склаў кабардзіна-чаркескі альфабэт на арабскай графічнай аснове. Ён утрымліваў 42 літары, 15 зь якіх былі прыдуманы аўтарам для абазначэньня спэцыфічных гукаў кабардзіна-чаркескай мовы[1].
У 1830 годзе, азнаёміўшыся з вопытам Гарцылеўскага, Ногма распрацаваў новы варыянт альфабэту, на гэты раз на кірылічнай аснове. Гэты альфабэт быў выкарыстаны ім для запісу фальклёрных матэрыялаў, складаньня слоўніка й граматыкі[2]. Для абазначэньня спэцыфічных кабардзіна-чаркескіх гукаў Ногма выкарыстаў надбуквенныя дыякрытычныя знакі. У выкарыстаньні асобных літар у гэтым альфабэце мелася некаторая непасьлядоўнасьць, але ў цэлым ён меў наступныя літары[1]:
а, б, п̑, п, т, ц, ж, ч̑, х̑, х̇, д, з̑, р, з, ц, с, ш, ш̑, т̑, ж̑, г̇, ф, ф̑, в, к̑, к̈, к̇, к, г, дж, л, л̑, л̇, м, н, о, һ, х, и, і, ѣ, ы, у, ю, ъ, ь
Альфабэт Ногмы, добра прыстасаваны да складанай фанэтыкі кабардзіна-чаркескай мовы, меў вялікае гістарычнае значэньне, але не прывёў да стварэньня агульнанароднай пісьменнасьці[3].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Урыс 2000. С. 215—216.
- ^ З. Ю. Кумахова Развитие адыгских литературных языков. — Масква: «Наука», 1972. — С. 12—19. — 280 с. — 900 ас. Архівавана 3 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ М. И. Исаев Языковое строительство в СССР. — Масква: «Наука», 1979. — С. 180—191. — 352 с. — 2650 ас. (рас.)
Літаратура рэдагаваць
- Хь. Щ. Урыс Адыгэбзэм и тхыдэ. — Налшык: 2000. — 358 с. — 1000 ас. — ISBN 5-7860-1439-x