П’ер Кардэн

францускі мадэльер
(Перанакіравана з «П'ер Кардэн»)

П’ер Кардэн (па-француску: Pierre Cardin, па-італьянску: Pietro Cardin; 7 ліпеня 1922, Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія — 29 сьнежня 2020, Парыж, Францыя[2]) — францускі мадэльер італьянскага паходжаньня. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. З 1947 году працаваў у Крыстыяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геамэтрычнаму дызайну, які часьцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін зь першапраходцаў стылю ўнісэкс (калекцыя 1958 году), лічыўся авангардыстам ад моды.

П’ер Кардэн
па-француску: Pierre Cardin
па-італьянску: Pietro Cardin
Род дзейнасьці мадэльер адзеньня
Дата нараджэньня 7 ліпеня 1922
Месца нараджэньня Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія
Дата сьмерці 29 сьнежня 2020
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Месца пахаваньня
Грамадзянства Францыя
Занятак гранд-куцюр’е, мадэльер, бізнэсмэн
Навуковая сфэра модны дызайн[d][1]
Узнагароды
ордэн Сяброўства ордэн Францішка Скарыны Commander of the National Order of Merit кавалер ордэна Мастацтва і Літаратуры камандор ордэна Ганаровага легіёну ордэн «За заслугі» III ступені
Сайт pierrecardin.com/… (анг.)
pierrecardin.com/… (фр.)
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Будучы мадэльер нарадзіўся ў мястэчку Сан-Б’яджа-дзі-Калальта недалёка ад Вэнэцыі. Бацька яго быў вінаробам, і сын мог бы працягнуць сямейнае прадпрыемства. Аднак душа ў яго да гэтага не ляжала. Ён зьехаў з Італіі і свае школьныя гады правёў у Францыі. У чатырнаццаць гадоў П’ер ужо паступіў чаляднікам да краўца, а пасьля гэтага адправіўся пакараць Парыж — і здолеў уладкавацца працаваць у самыя прэстыжныя дамы́ моды Пакена Скіяпарэлі і Крыстыяна Дыёра. Усяго празь пяць гадоў, у 1945 годзе, у Парыжы адкрыўся «Дом Кардэна», а потым і дзьве фірмовых крамы.

Атрымаў сусьветную вядомасьць таксама як знакаміты дызайнэр. Ён запатэнтаваў больш за 500 дызайнэрскіх вынаходзтваў ня толькі ў галіне мадэляваньня адзеньня, але і ў архітэктуры, транспарце, сфэры рэклямы тавараў і гэтак далей.

Што ж тычыцца ўласна адзеньня, то менавіта П’ер Кардэн прыдумаў многія формы і канструкцыі, якія ў розны час пакаралі сьвет: прамыя і завужаныя дадолу сукенкі-мяшкі, спадніцы-матылі, спадніцы-цюльпаны, жакеты-бурбалкі, падабраныя на сьцёгнах поясам, мэталічныя ўпрыгожаньні.

Зьяўляецца ўладальнікам 24 прэстыжных міжнародных і францускіх узнагародаў. У 1974 годзе П’ер Кардэн стаў кавалерам ордэна Ганаровага легіёну, а ў 1988 — італьянскага ордэну «За заслугі» і «Сьвятыя скарбы» — вышэйшай узнагароды Ватыкану. У 1985 годзе быў абраны сябрам францускай Акадэміі прыгожых мастацтваў і стаў «несьмяротным», як называюць у Францыі ганаровых акадэмікаў. У 2002 годзе ён быў уганараваны ордэнам Скарыны. У 2004 годзе наведваў Менск[3].

Узнагароды рэдагаваць

  • Камандор ордэна Ганаровага легіёна
  • Камандор Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
  • Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
  • Ордэн Францыска Скарыны (2002, Беларусь)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць