Ондржэй Палат

чэскі хакеіст

Ондржэй Палат (па-чэску: Ondřej Palát; нар. 28 сакавіка 1991 году) — чэскі хакеіст, левы нападнік клюбу «Нью-Джэрзі Дэвілз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2011 годзе быў задрафтаваны клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг» пад агульным 208-м нумарам. Поруч з клюбам двойчы здабываў Кубак Стэнлі.

Ондржэй Палат
Рост 181 см або 183 см[1]
Вага 79 кг
Пазыцыя скрайні нападнік, нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1991(1991-03-28)[1] (33 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Нью-Джэрзі Дэвілз
Выступаў за
Драфт НХЛ 208, 2011
Тампа Бэй Лайтнінг
Гульнявая кар’ера 2011 — цяпер

Кар’ера рэдагаваць

 
Палат у складзе «Тампа Бэй Лайтнінг».

Выхаванец хакейнай школы гораду Фрыдэк-Містэк, але хутка выправіўся ў Паўночную Амэрыку. Гуляючы ў юнацкіх лігах быў заўважаны ў НХЛ, і ўжо на драфце 2011 году быў абраны клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг». 10 кастрычніка таго ж году чэх склаў трохгадовы кантракт з «маланкамі»[2], але адразу быў накіраваны ў фарм-клюб «Норфалк Эдміралз», дзеля здабыцьця адпаведнага досьведу. З новым клюбам адразу здабыў Кубак Колдэра. Сэзон 2012—2013 гадоў правёў у складзе клюбу «Сырак’юз Кранч» з той жа лігі. 16 сакавіка 2013 году дэбютаваў у НХЛ у матчы супраць «Караліны Гарыкейнз»[3], аднак пазьней зноў вярнуўся ў АХЛ.

У наступным сэзоне ўжо стала замацаваўся ў складзе «Тампа Бэй Лайтнінг». У канцы сэзону быў намінаваны на мэмарыяльны трафэй Колдэра, які ўручаецца пачаткоўцу году ў НХЛ, поруч з таварышам па камандзе Тайлерам Джонсанам[4]. 9 чэрвеня 2014 году гулец узгодніўся з «Лайтнінг» паводле новага кантракту, які быў разьлічаны на тры гады. 14 ліпеня 2017 году працягнуў супрацу з флорыдзкім клюбам, склаўшы новы пяцігадовы кантракт зь сярэднегадавым заробкам у 5,3 мільёнаў даляраў[5]. 23 лістапада 2019 году Палат закінуў сваю 100-ю шайбу за «Лайтнінг» у пераможным матчы супраць «Анагайм Дакс» (6:2)[6]. Пасьля свайго 10-га сэзону ў НХЛ з «Лайтнінг» Палат пакінуў клюб, стаўшы вольным агентам праз абмежаваньні ў заробках. 14 ліпеня 2022 году чэх склаў пяцігадовую працоўную ўгоду на 30 мільёнаў даляраў зь «Нью-Джэрзі Дэвілз»[7].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць