Новазэляндзкая манархія

Новазэляндзкая манархія — сыстэма канстытуцыйнага манархізму ў каралеўстве Новай Зэляндыі пры якой тытул кіраўніка дзяржавы належыць манарху й мае спадчынны характар перадачы. Становішча манарха вызначаецца прынцыпам «пануе, але не кіруе» (па-ангельску: reign but not rule)

Лізавета II каралева Новай Зэляндыі.

З 6 лютага 1952 году манархам Новай Зэляндыі зьяўляецца каралева Лізавета II. Ейны афіцыйны тытул — Лізавета Другая, Божай літасьцю Каралева Новай Зэляндыі й ейных іншых каралеўстваў і тэрыторыяў, Галава Садружнасьці, Абаронца Веры.

Каралеўства Новай Зэляндыі складаецца з Новай Зэляндыі, Такелаў, тэрыторыі Роса й свабодна асацыяванай дзяржавы Астравы Кука й Ніуе. Спадчыньнікам стальцу зьяўляецца прынц Ўэйлскі Чарлз, старэйшы сын каралевы Лізаветы II.

У Новай Зэляндыі каралеву прадстаўляе генэрал-губэрнатар.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць