Неманья Відзіч

сэрбскі футбаліст

Неманья Відзіч (па-сэрбску: Немања Видић; нарадзіўся 21 кастрычніка 1981 году, Вужыцэ, Югаславія) — сэрбскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Сэрбіі. Перш за ўсё вядомы паводле выступам за ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд», капітанам якога зьяўляўся.

Німанья Відзіч
Німанья Відзіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лістапада 1981 (42 гады)
Вужыцэ, Югаславія
Рост 189 см
Вага 84 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2004
2000—2001
2004—2006
2006—2014
2014—2016
Црвена Зьвезда
Спартак (Субоціца)
Спартак (Масква)
Манчэстэр Юнайтэд
Інтэрнацыянале
67 (12)
27 (6)
39 (4)
211 (15)
23 (1)
Зборныя
2002—2006
2006—2011
Сэрбія і Чарнагорыя
Сэрбія
20 (1)
37 (1)

Біяграфія рэдагаваць

Неманья Відзіч нарадзіўся ў сям’і Драгалюба, былога працоўніка меднай фабрыкі, і Зоры, якая працавала ў банку. Ён пачаў займацца футболам ува ўзросце 7 гадоў. Разам са сваім старэйшым братам Душанам Неманья трэніраваўся ў мясцовым клюбе «Адзінства». Відзіч хутка прагрэсаваў, і ўжо ўва ўзросьце 12 гадоў перайшоў у іншы клюб, «Слабада»[1][2].

Таленавітага гульца запрыкмецілі скаўты «Црвены Зьвезды», якая запрасіла абаронцу да сябе. Незадоўга да свайго 15 году нараджэньня, Відзіч падпісаў моладзевы кантракт з «Црвенай Зьвездай». З 2000 году ён пачаў выступаць на прафэсійным узроўні, правёўшы сэзон 2000—2001 гадоў у арэндзе ў клюбе «Спартак» з Субоціцы. Ужо ў наступным сэзоне ён вярнуўся ў «Црвену Зьвезду», у якой хутка заваяваў месца ў аснове і пачаў рэгулярна выступаць у чэмпіянаце Югаславіі. У сэзоне 2001—2002 гадоў Відзіч стаў уладальнікам Кубка Югаславіі[3], а празь некаторы час быў абраны капітанам клюбу.

У ліпені 2004 году Відзіч перайшоў у клюб расейскай Прэм’ер-лігі «Спартак». Сума трансфэру не выкрывалася, аднак, паводле некаторых крыніцаў, Відзіч стаў самым дарагім абаронцам у гісторыі РФПЛ на той момант[4].

Пасьля 1,5 сэзонаў у маскоўскім «Спартаку» Відзіч перайшоў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Юнайтэд». «Юнайтэд» выяўляў цікавасьць да таленавітага сэрбскага абаронцы яшчэ зь лета 2003 году[5], але трансфэр адбыўся толькі праз два з паловай гады, 5 студзеня 2006 году. Сума дамовы, як паведамляецца, склала каля 7 млн ​​фунтаў[6].

У сэзоне 2006—2007 гадоў Відзіч трывала заваяваў месца ў аснове каманды, сфармаваўшы ў цэнтры абароны магутны зьвяз з Рыё Фэрдынандам, які стаў у далейшым адной з наймацнейшых у ангельскім футболе[7]. Свой першы гол за «Юнайтэд» Відзіч забіў 14 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Ўіган Атлетыку», які «чырвоныя д’яблы» выйгралі зь лікам 3:1[8]. 4 лістапада Відзіч зноўку адзначыўся голам, на гэты раз у браму «Портсмуту». 8 лістапада 2007 году Неманья падпісаў новы кантракт з клюбам, падоўжыўшы яго на два гады, да 2012 году[9]. У лютым 2011 году Відзіч стаў капітанам каманды, пасьля таго як Гэры Нэвіл скончыў сваю кар’еру. У сэзоне 2010—2011 гадоў абаронца быў абраны лепшым гульцом Прэм’ер-лігі. У сьнежні 2011 году ў матчы супраць «Базэлю» Відзіч атрымаў разрыў зьвязак калена і выбыў на паўгады[10]. Гулец вярнуўся на поле ў жніўні 2012 году, але затым зноў выбыў на 2 месяцы праз апэрацыі на мэніску калена правай нагі.

«Інтэрнацыянале» рэдагаваць

5 сакавіка 2014 году «Інтэр» абвесьціў пра тое, што Відзіч з сэзону 2014—2015 гадоў будзе выступаць за італьянскі клюб, пасьля таго як у ліпені 2014 году скончыцца кантракт зь «Юнайтэд»[11].

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

17 ліпеня 2006 году Відзіч ажаніўся на Ганьне Іванавіч, студэнтцы факультэта эканомікі Бялградзкага ўнівэрсытэта (ня блытаць з аднайменнай сэрбскай тэнісісткай). У пары нарадзіўся сын, Лука[12]. 27 траўня 2009 году ў пары нарадзіўся другі сын, Стэфан. Акрамя таго яны маюць трэцяга сына, якога клічуць Пэтарам.

Дасягненьні рэдагаваць

Црвена Зьвезда:

Манчэстэр Юнайтэд:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Неманья Відзічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў