Народны сход Баўгарыі

Наро́дны сход Баўга́рыі — вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Баўгарыі, які выказвае волю баўгарскага народа і прадстаўляе яго сувэрэнітэт. Кіруе заканадаўчай уладай. Складаецца з 240 дэпутатаў, выбраных на агульнай і роўнай аснове на тайным галасаваньні на тэрмін 4 гады. Прахадны бар’ер складае 4%. У выпадку вайны, ваеннага або іншага надзвычайнага становішча, мандат Народнага сходу падаўжаецца да канца гэтых абставінаў.

Народны сход Баўгарыі

Паўнамоцтвы Народнага сходу вызначаюцца трэцім разьдзелам Канстытуцыі Рэспублікі Баўгарыя (арт. 62 па арт. 91).