Норгаўд

(Перанакіравана з «Наргаўд»)

Норгаўд[1] (лац. Norgaudus, Norgodos[2]; ? — па 1017) — біскуп Аўраншу (з 990).

Норгаўд
лац. Norgaudus
біскуп Аўраншу
990 — 1017

Дзейнасьцьсьвятар
Памёрпа 1017

Біяграфія рэдагаваць

Упершыню ўпамінаецца 15 чэрвеня 990 году як біскуп Аўраншу. Каля 1015 году засьведчыў два наданьні на Мон-Сэн-Мішэль, зробленыя Робэртам, графам Мортэнам, і Гунорай, жонкай Рычарда I. Нарэшце, у 1017 годзе засьведчыў хартыю Вільгельма Вольпіяна датычна прывілеяў манахаў Фруттуарыі. Неўзабаве па гэтым пераехаў у Мон-Сэн-Мішэль, дзе скончыў свае дні ў якасьці манаха. Памёр альбо 14 кастрычніка, альбо ў 1026 ці 1036 годзе.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Alexander J. J. G. Norman Illumination at Mont St. Michel, 966—1100. — Clarendon Press, 1970. P. 8.
  2. ^ Sainte-Marthe D. Gallia Christiana in provincias ecclesiasticas distributa. T. 11. — Parisiis, 1759. P. 474.