Навадзьвінск (па-расейску: Новодвинск) — горад (з 1977 году) у Расеі, у складзе Архангельскай вобласьці. Насельніцтва 42,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1936 годзе як пасёлак пры цэлюлозна-папяровым камбінаце.

Герб горада

Горад разьмешчаны на левым беразе рэкі Паўночная Дзьвіна, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Ісакагорка, за 20 км на поўдзень ад Архангельска. Вядучыя прадпрыемствы горада — Архангельскі ЦПК, завод жалезабэтонных вырабаў, Архангельскі фанэрны завод.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Навадзьвінсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў