Міхал Скурась

польскі футбаліст

Мі́хал Ску́рась (па-польску: Michał Skóraś; нар. 15 лютага 2000 году) — польскі футбаліст, паўабаронца бэльгійскага клюбу «Бруге» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Міхал Скурась
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лютага 2000(2000-02-15) (24 гады)
Рост 172 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бруге
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2023
2018—2019
2019
2023—
Лех
Тэрмаліка (арэнда)
Ракаў (арэнда)
Бруге
92 (13)
27 (1)
15 (1)
25 (2)
Зборныя
2022— Польшча 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец познанскага «Леху». У 2018 годзе дзеля здабыцьця гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клюб другога дывізіёну «Брук-Бэт Тэрмаліка», адгуляўшы за каманду 27 матчаў у сэзоне 2018—2019 гадоў. Палову сэзону 2019—2020 гадоў, таксама на правах арэнды, правёў у клюбе Экстраклячы «Ракаў». Пасьля вярнуўся ў «Лех», дзе пачаў падцягвацца да матчаў асноўнай каманды. 20 сакавіка 2021 году забіў свой першы гол у прафэсійнай кар’еры ў матчы супраць беластоцкай «Ягелёніі»[2]. У 2023 году спрычыніўся да таго, што польскі клюб дасягнуў чвэрцьфіналу Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў. У тым жа годзе, а менавіта 26 красавіка, склаў чатырохгадовы кантракт з бэльгійскім «Бруге».

Дасягненьні рэдагаваць

«Лех»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  2. ^ «Debiutancki gol Skórasia dla Lecha w lidze». Lech Poznań.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць