Міхал Андрасюк

беларускі пісьменьнік

Мі́хал Андрасю́к (нарадзіўся 2 сьнежня 1959 году, Гайнаўка, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — пісьменьнік, журналіст, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы. Вядучы «Белсату».

Міхал Андрасюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 сьнежня 1959(1959-12-02) (64 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 2 сьнежня 1959 году ў Гайнаўцы Падляскага ваяводзтва Польшчы.

У цяперашні час працуе журналістам у беластоцкай рэдакцыі Радыё Рацыя.

Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».

Творчасьць рэдагаваць

Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі. Аўтар кніг прозы «Фірма» (2000), «Мясцовая гравітацыя» (2004), «Белы конь» (2006), «Вуліца добрай надзеі» (2010), Асноўная тэма твораў ― прыгоды местачковых жыхароў польска-беларускага памежжа. Кніга «Вагон другога кляса» (Wagon drugiej klasy, 2010), якая выйшла па-польску, таксама знаёміць чытачоў зь мінулым і сёньняшнім днём герояў белавескіх вёсак і мястэчак.

Узнагароды рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць