Мікаэль Ляндро (па-француску: Mickaël Landreau; нарадзіўся 14 траўня 1979 году, Машэкуль, Францыя) — францускі футбаліст і футбольны трэнэр, гуляў на пазыцыі брамніка. Выступаў за нацыянальную зборную Францыі.

Мікаэль Ляндро
Мікаэль Ляндро
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 траўня 1979 (44 гады)
Машэкуль, Францыя
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2006
2006—2009
2009—2012
2013—2014
Нант
Пары Сэн-Жэрмэн
Ліль
Бастыя
335 (0)
114 (0)
119 (0)
49 (0)
Зборныя
2001—2008 Францыя 11 (0)
Трэнэрскія клюбы
2017—2019 Ляр’ен

Кар’ера рэдагаваць

«Нант» рэдагаваць

Ляндро вырас у футбольнай школе «Нанту», і доўгі час быў ягоным асноўным брамнікам. Ягоны дэбют прыйшоўся на матч супраць «Бастыі» ў 1996 годзе й скончыўся ўнічыю 0:0. Праз тры гады галкіпэр перамог са сваім клюбам у Кубку Францыі, а праз сэзон стаў ягоным двухразовым уладальнікам. Самы шчасьлівы момант у кар’еры Ляндро наступіў, мабыць, у 2001 годзе, калі «Нант» стаў чэмпіёнам Францыі.

ПСЖ рэдагаваць

У сэзоне 2005—2006 гадоў француз адыграў свой ​​апошні год у родным клюбе й пакінуў яго ў сувязі з заканчэньнем кантракту й жаданьнем выступаць на больш высокім узроўні. За «Нант» Ляндро правёў 335 матчаў у чэмпіянаце Францыі. Ён падпісаў чатырохгадовае пагадненьне з сталічным «Пары Сэн-Жэрмэн» і стаў ягоным капітанам, з тых часоў рэгулярна гуляючы за парыжан.

«Ліль» рэдагаваць

29 чэрвеня 2009 году Мікаэль перайшоў у «Ліль» падпісаўшы трохгадовы кантракт[1].

«Бастыя» рэдагаваць

23 сьнежня 2012 году Ляндро падпісаў шасьцімесяцовую дамову з карсыканскім клюбам «Бастыя»[2]. Пасьля пераезду на Корсыку, Ляндро паведаміў, што да гэтага ён адмовіўся ад пераходу ў італьянскі «Інтэр»[3].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

За галоўную нацыянальную каманду Ляндро правёў крыху больш за дзесяць матчаў, застаючыся ў цені Фаб’ена Бартэза й Грэгары Купэ. Нягледзячы на гэта, ён узяў сабе першы нумар на чэмпіянаце сьвету 2006 году, і хоць не правёў там ніводнага матчу — стаў срэбраным прызэрам першынства. У 2008 годзе ня трапіў у заяўку каманды на чэмпіянат Эўропы 2008 году.

Дасягненьні рэдагаваць

Клюбныя рэдагаваць

«Нант»:

«Ліль»:

Міжнародныя рэдагаваць

Францыя:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мікаэль Ляндросховішча мультымэдыйных матэрыялаў