Міжэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Міжэвіцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Плошча яго складае 9606 га.

Міжэвіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Міжэвічы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 895 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Цэнтар сельсавета — Міжэвічы; колькасьць населеных пунктаў — 11; насельніцтва — на 01.01.2017- 1046 чалавек[1].

Эканоміка і інфраструктура рэдагаваць

На тэрыторыі сельсавета разьмешчаны сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Міжэвічы», Міжэвіцкае лясьніцтва, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёну», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёну». Мэдыцынскія паслугі насельніцтву сельсавета аказваюць Міжэвіцкая ўчастковая бальніца і Астроўскі фэльчарска-акушэрскі пункт.

Гандаль рэдагаваць

У 2018 годзе працавалі крамы: аг. Міжэвічы, аг. Вострава, в. Старая Перавалока; астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтакрамай.

Паслугі рэдагаваць

Аддзяленьне сувязі ў в. Міжэвічы.

Установы адукацыі рэдагаваць

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”;
  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёна”.

Установы аховы здароўя рэдагаваць

  • Міжэвіцкая ўчастковая бальніца;
  • ФАП в. Вострава.

Культура рэдагаваць

  • філіялы “Міжэвіцкі цэнтар культуры”,
  • “Востраўскі сельскі клюб” дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”.

Вайсковыя пахаваньні рэдагаваць

  • брацкая магіла ў в. Міжэвічы;
  • брацкая магіла ў в. Вострава;
  • магіла партызана Шыла ў в. Хмяльніца;
  • абэліск у в.Махначы.

Культавыя будынкі рэдагаваць

  • царква Раства Прысьвятой Багародзіцы ў в. Міжэвічы;
  • Сьвята-Міхайлаўская царква ў в. Старая Перавалока.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Міжэвіцкі сельсавет, Сайт Слонімскага райвыканкаму