Мяртвіца

рака ў Беларусі

Мяртві́ца — рака ў Амсьціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Чорнай Натапы (басэйн Дняпра). Даўжыня 24,5 км. Плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰. Пачынаецца на заходняй ускраіне вёскі Забалацьце Амсьціслаўскага раёну, вусьце за 1 км на захад ад вёскі Маляцічы Крычаўскага раёну. Рэчышча каналізаванае.

Рака
Мяртвіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Забалацьце
Вусьце Чорная Натапа
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 24,5 км
Плошча басэйну 106 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 ‰

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 258—259