Мэц (па-француску: Metz, па-нямецку: Metz) — горад на паўночным усходзе Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Мазэль у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 ён зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Лятарынгія). Насельніцтва на 2016 год складала 117 890 чалавек.

Мэц
франц. Metz
Мэц
Герб Мэцу Сьцяг Мэцу


Краіна: Францыя
Рэгіён: Гранд-Эст
Дэпартамэнт: Мазэль
Кіраўнік: Дамінік Грос[d]
Плошча: 41,94 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 117 890 чал.
шчыльнасьць: 2810,92 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 57000
Геаграфічныя каардынаты: 49°7′11″ пн. ш. 6°10′37″ у. д. / 49.11972° пн. ш. 6.17694° у. д. / 49.11972; 6.17694Каардынаты: 49°7′11″ пн. ш. 6°10′37″ у. д. / 49.11972° пн. ш. 6.17694° у. д. / 49.11972; 6.17694
Мэц на мапе Францыі
Мэц
Мэц
Мэц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mairie-metz.fr/

Гісторыя рэдагаваць

Селішчы старажытных людзей на тэрыторыі Мэцу існавалі, па наяўных зьвестках, ужо за тысячы гадоў да н. э. Незадоўга да рымскага нашэсьця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені мэдыёматрыкаў, якія і далі назву гораду. Пасьля ўзяцьця рэгіёну рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад Дыводур (лац. Divodurum). У 451 годзе горад быў узяты Атылам. У 511—751 гадах — сталіца каралеўства Аўстразія. Пры распадзе Франскай імпэрыі стаў сталіцай уладаньняў Лётара.

Між 1180 і 1210 гадамі Мэц квітнеў ў якасьці вольнага імпэрскага гораду, затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю й Нямеччыну. Гарадзкі летапісец XV стагодзьдзя Абрыён асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хаця большасьць жыхароў гораду падтрымалі Рэфармацыю, францускі кароль Генрых II Валюа падахвоціўся быць іхным заступнікам і пасьпяхова абараняў горад ад Габсбургаў у 1552 годзе. Па выніках Трыццацігадовай вайны ўсе тры эпіскапіі былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас франка-прускай вайны чарговая аблога Мэца немцамі доўжылася 52 дні.

З 1871 па 1918 і 1940—1944 гады Мэц уваходзіў у склад Нямеччыны. Горад традыцыйна быў добра ўмацаваны; Сэбастыян Вабан у свой час пісаў каралю, што «крэпасьці абараняюць правінцыі каралеўства, а Мэц — дзяржаву ўвогуле. Нямецкая адміністрацыя пажадала зьнесьці ўмацаваньні й пракласьці на іхнім месцы бульвары й набярэжныя. З старажытных умацаваньняў ацалела толькі грандыёзная Брама немцаў. Сваё цяперашняе аблічча стары горад і ягоныя спальныя раёны набылі пасьля Другой сусьветнай вайны. І сёньня па архітэктуры можна адрозьніць «францускі» й «нямецкі» Мэц.

Славутасьці рэдагаваць

З архітэктурных помнікаў Мэцу найбольшай вядомасьцю карыстаюцца два сярэднявечныя масты Нябожчыкаў, опэрны тэатар сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, адна з найстарэйшых цэркваў Францыі — базыліка Сэн-П’ер-о-Нонэн, пабудаваная ў канцы III — пачатку IV стагодзьдзя і сабор Сьвятога Стэфана, адзін з самых высокіх у Францыі. У ім можна сузіраць ня толькі вітраж XIII—XIV стагодзьдзяў, але й працы авангардыстаў XX стагодзьдзя Марка Шагала й Жака Віёна. Пэрыяд нямецкага валадарства наклаў свой ​​адбітак на аблічча гораду. На адным з астраўкоў высіцца вялікая лютэранская царква — Новы храм, асьвячоны ў 1904 годзе ў прысутнасьці кайзэра Вільгельма II. З 12 траўня 2010 году ў Мэцы зьявілася яшчэ адна славутасьць: першая ў Францыі філія парыскага Цэнтру культуры і мастацтва Пампіду.

Галерэя рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

У 2009 годзе ў ваколіцах Мэцу здымалася перадача АНТ «Вялікія гонкі»

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць