Мыльнае дрэва, квілая мыльная (Quillaja saponaria) — вечназялёнае дрэва зь сямейства ружавых (Rosaceae). Расьце ў Паўднёвай Амэрыцы, пераважна ў Чылі, сустракаецца ў Балівіі, Пэру. Вышыня — каля 15—20 мэтраў. Лекавая расьліна. Дрэва з тоўстаю цёмнаю карой, жылістым глянцавым авальнай формы вечназялёным лісьцем даўжынёй 3—5 см.

Quillaja saponaria

Кара дрэва ўтрымлівае каля 10% сапаніна, сыравіны, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасьці разнастайных біялягічных гігіенічных і ачышчальных сродкаў. Расьціраньне адломленай галінкі дрэва мокрымі рукамі выклікае ўтварэньне мыльнай пены.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мыльнае дрэвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў