Мухарэм Байрамі (па-македонску: Мухарем Бајрами; нарадзіўся 29 лістапада 1985 году, Скоп’е, СФРЮ) — былы македонскі футбаліст. Вядомы сваім моцным ударам. Гуляе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, аднак можа згуляць і вылучанага паўабаронцу, які дзейнічае пад нападнікамі[2]. Акрамя македонскай валодае ангельскай, альбанскай, летувіскай і расейскай мовамі[3].

Мухарэм Байрамі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 лістапада 1985(1985-11-29)[1] (38 гадоў)
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005
2005—2008
2008—2009
2009—2013
2013
2013—2014
2014—2020
Влазрымі
Коўна
Шылакарчма
Рэнова
Гомель
Шкендыя
Шкупі
25 (15)
5 (0)
17 (4)
65 (17)
1 (0)
10 (1)
145 (15)
Зборныя
2005 Паўночная Македонія 1 (0)
Трэнэрскія клюбы
2020 Шкупі

Кар’ера рэдагаваць

Распачаў сваю кар’еру ў клюбе «Слога Югамагнат», але пасьля вылету клюбу зь першага дывізіёну айчыннага чэмпіянату, Мухарэм далучыўся да іншага македонскага клюбу — «Влазрымі». У новым клюбе гулец раскрыўся, і, дзякуючы выдатнай другой палове сэзону, быў заўважаны летувіскімі сэлекцыянэрамі. У 2006 годзе Байрамі стаў гульцом клюбу «Коўна». У Летуве працаваў разам з такімі беларускімі спэцыялістамі, як Малафееў і Зыгмантовіч, аднак зачапіцца за асноўны склад клюбу ня здолеў, згуляўшы за каманду толькі пяць матчаў за два гады. Правёўшы яшчэ некаторы час у Летуве ў клюбе «Шылакарчма», вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за «Рэнову».

«Гомель» рэдагаваць

9 студзеня 2013 году году падпісаў кантракт зь беларусім клюбам «Гомель»[4], які заўважыў гульца падчас кваліфікацыйных матчаў Лігі Эўропы 2011—2012 гадоў, дзе «Рэнова» мела супрацьстаяньне з гомельскім калектывам[3]. Да пераходу ў беларускі клюб гульцом цікавіліся клюбы з Харватыі, Сэрбіі й Македоніі, аднак гулец выказаў жаданьне гуляць у беларускім першынстве. У пачатку чэрвеня 2013 году кантракт з «Гомелем» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[5]. За час знаходжаньня ў клюбе Байрамі прыняў удзел толькі ў адной афіцыйнай гульні. У жніўні 2013 году падпісаў кантракі з македонскім клюбам «Шкендыя»[6].

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Жанаты й мае дваіх сыноў[3].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць