Махамад Наджыбула (6 жніўня 1947, Гардэз — 27 верасьня 1996, Кабул) — аўганскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат, начальнік Службы дзяржаўнай інфармацыі (ХАД) (1980—1986), генэральны сакратар ЦК НДПА (1986—1992), Старшыня Рэвалюцыйнай Рады (1986—1987) і прэзыдэнт Аўганістану (1987—1992). На пасадзе прэзыдэнта праводзіў палітыку «нацыянальнага замірэньня», спрыяў пераўтварэньню палітычнага і сацыяльнага жыцьця краіны. Праз тры гады пасьля вываду савецкіх войск з Аўганістану ў 1992 годзе ўрад Наджыбулы быў зьвергнуты ўзброенай апазыцыяй. У апошнія гады пражываў на тэрыторыі місіі ААН у Кабуле, пакуль у 1996 годзе ня быў захоплены, а затым пакараны талібамі.

Махамад Наджыбула
30 лістапада 1987 — 16 красавіка 1992
Папярэднік Хаджы Махамед Чамкані[d]
Наступнік Абдул Рахім Хатэф[d]
30 верасьня 1987 — 30 лістапада 1987
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 жніўня 1947(1947-08-06) або 1947[1]
Памёр: 27 верасьня 1996(1996-09-27)[2][3] або 1996[1]
Партыя:
Сужэнец: Fatana Najib[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Дружбы народаў ордэн Хасэ Марці
Hero of the Democratic Republic of Afghanistan
ордэн «Сонца Свабоды» ордэн Саурскай рэвалюцыі ордэн Чырвонага сьцягу Order of friendship of peoples

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г https://www.biografiasyvidas.com/biografia/n/najibullah.htm
  2. ^ а б Mohammed Najibullah // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Mohammad Nadschibullah Ahmadsai // Munzinger Personen (ням.)