Ма́свэрк (па-нямецку: Maßwerk — чарцёжная праца) — гатычны дэкаратыўны каркасны арнамэнт, усе элемэнты якога пабудаваны пры дапамозе цыркуля. Складаецца са стылізаваных трылісьнікаў або чатырохлісьнікаў, кругоў і іх фрагмэнтаў. Выконваецца глыбокім рэльефам на драўляных або каменных канструкцыях.

Масвэрк

У гатычнай архітэктуры сустракаецца пры афармленьні вокнаў, балюстрадаў. Таксама выкарыстоўваецца пры вырабе мэблі. Падобныя арнамэнты пазьней сустракаюцца ў стылі мадэрн.

Крыніцы рэдагаваць