Марыя Шканава
Марыя Шканава (нар. 18 кастрычніка 1989 году, Ленінград) — беларуская гарналыжніца. Удзельніца некалькіх Зімовых Алімпійскіх гульняў.
Марыя Шканава | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 18 кастрычніка 1989 Ленінград |
Грамадзянства | РСФСР |
Рост | 176 |
Вага | 66 |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | Гарналыжны спорт |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Займацца горнымі лыжамі пачала ў 1998 годзе ў Расеі ў горадзе Магнітагорск. На спаборніцтвах пад эгідай ФІС Марыя пачала выступаць у канцы 2004 году. Доўгі час выступала толькі на міжнародных і нацыянальных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Расеі. З сэзону 2006/2007 Марыя стала выступаць на міжнародных стартах у гонках FIS, Сіцізэн і нацыянальных чэмпіянатах, пры гэтым часта трапляла ў дзясятку наймацнейшых. З 2008 году Марыя Шканава зьмяніла грамадзянства і стала выступаць за Беларусь.
У 2010 годзе Марыя Шканава дэбютавала на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры. У супэргіганце заняла 33-е месца, у слаламе стала 38-й, а ў гіганцкім слаламе 40-й. У 2011 годзе Шканава выступіла на чэмпіянаце сьвету. Найлепшым вынікам на сусьветным першынстве для Марыі стала 29-е месца ў супэргіганце. На этапах Кубка сьвету Шканава ўпершыню выступіла 3 студзеня 2012 году ў сталіцы Харватыі Заграбе, але не змагла фінішаваць у слаламе. У гэтым жа сэзоне беларуская гарналыжніца пачала выступаць і ў Кубку Эўропы. У 2013 годзе Марыя прыняла ўдзел у зімовай Унівэрсіядзе, дзе па суме ачкоў ва ўсіх дысцыплінах заняла трэцяе месца.
У 2014 годзе ў другі раз выступіла на зімовых Алімпійскіх гульнях. У слаламе стала 29-й, а ў гіганцкім слаламе заняла 44-е месца. Таксама Марыя выступілі ў супэргіганце, але ня здолела завяршыць гонку.
Уключана ў беларускую зборную на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.
Вынікі рэдагаваць
Алімпійскія гульні рэдагаваць
Алімпійскія гульні | Хуткасны спуск |
Супэргігант | Гіганцскі слалам |
Слалам | Камбінацыя |
---|---|---|---|---|---|
Сочы 2014 | — | DNF1 | 44 | 29 | — |
Чэмпіянат сьвету рэдагаваць
Чэмпіянат сьвету | Хуткасны спуск |
Супэргігант | Гіганцскі слалам |
Слалам | Камбінацыя |
---|---|---|---|---|---|
Валь-д'Ізэр 2009 | — | 31 | DNF1 | DNF1 | — |
Гарміш-Партэнкірхэн 2011 | — | 29 | 47 | DNF1 | — |
Шладмінг 2013 | — | DNS1 | DNF1 | DNF2 | 30 |
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль на сайце FIS (анг.)