Марыян Сар (па-нямецку: Marian Sarr; нарадзіўся 1 студзеня 1995 году, Эсэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст сэнэгальскага паходжаньня, які выступае за люксэмбурскі клюб «Юніён Тытус» на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

Марыян Сар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 1995(1995-01-30)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 188 см
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Юніён Тытус
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013
2013—2015
2015—2016
2016—2018
2018—2019
2019—2020
2021
2021—2022
2022—
Баер II
Барусія Дортмунд
Барусія Дортмунд II
Вольфсбург II
Аален
Карл Цайс
Бонэр
Гісэн
Юніён Тытус
10 (0)
2 (0)
12 (0)
38 (1)
13 (1)
5 (0)
20 (2)
27 (0)
40 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сьнежня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Праявіў сябе ў камандзе «Баеру» (да 18 гадоў), пасьля чаго быў вызваны ў другую каманду «Баеру» й згуляў за яе 10 матчаў у Рэгіянальнай лізе Нямеччыны. Выдатная гульня за «Баер» і за зборную Нямеччыны (да 17 гадоў) прыцягнула ўвагу з боку шматлікіх клюбаў і, нягледзячы на нежаданьне «львоў» адпускаць таленавітага абаронцу, 31 сьнежня 2012 году Марыян Сар пераходзіць у клюб «Барусія Дортмунд»[4].

Марыян Сар — надзейны й цягавіты абаронца, які выдатна ўпісваецца ў гульню й цудоўна гуляе ў паветры.[5]. Марыян лічыцца адным з самых пэрспэктыўных абаронцаў «Барусіі».

Летам 2013 году быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 году дэбютаваў у таварыскім матчы з клюбам «Магдэбург».

Міжнарожная рэдагаваць

Марыян гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. Асабліва пасьпяхова прадстаўляў зборную Нямеччыны (да 17 гадоў). На дадзены момант прадстаўляе юнацкую зборную Нямеччыны.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць