Марыюпаль

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны

Марыю́паль (па-ўкраінску: Аўдыё Маріуполь , Маріюпіль) — горад у Данецкай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на беразе Азоўскага мора ў вусьці рэк Кальміўс і Кальчык. Насельніцтва (з улікам селішчаў, што ўваходзяць да складу гораду) — 444 493 чалавекі (1 красавіка 2018 году). Адзін з буйнейшых цэнтраў мэталюргіі і машынабудаваньня, буйны марскі порт. Кліматычны і гразевы курорт. Марыюпаль уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых гарадоў Украіны, горад зьяўляецца важнейшым прамысловым ды эканамічным цэнтрам краіны.

Марыюпаль
укр. Маріуполь
Тэатар да зьнішчаньня расейскімі тэрарыстамі
Тэатар да зьнішчаньня расейскімі тэрарыстамі
Герб Марыюпаля Сьцяг Марыюпаля
Дата заснаваньня: 1778
Краіна: Украіна
Мэр: Вадзім Бойчанка[d]
Плошча: 166 км²
Вышыня: 22 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 431 859 чал. (2021)
шчыльнасьць: 2601,56 чал./км² (2021)
нацыянальны склад: украінцы — 48,7%, расейцы — 44,4%, грэкі — 4,3%, беларусы — 0,8% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 629
Паштовыя індэксы: 87500
Геаграфічныя каардынаты: 47°7′50″ пн. ш. 37°33′50″ у. д. / 47.13056° пн. ш. 37.56389° у. д. / 47.13056; 37.56389Каардынаты: 47°7′50″ пн. ш. 37°33′50″ у. д. / 47.13056° пн. ш. 37.56389° у. д. / 47.13056; 37.56389
Марыюпаль на мапе Ўкраіны
Марыюпаль
Марыюпаль
Марыюпаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mariupol.com.ua

Заснаваны на месцы колішняга казацкага стану Кальміюсу. Раён кампактнага пражываньня грэкаў.

Горад-герой Украіны (2022)[1].

Гісторыя рэдагаваць

Тэрыторыя Дзікага поле была слаба населеная ў Сярэднявеччы з прычыны пастаянных крымскіх, нагайскіх ды татарскіх наездаў.

У пачатку XVI стагодзьдзя запароскія казакі заснавалі вартавую вежу Кальміўс. У 1769 годзе крымска-татарскі аддзел зьнішчыў вартавы пост. Пасьля расейска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў Паўночнае Прыазоўе адышло да Расейскай імпэрыі. У 1778 г. каля Кальміўскай крэпасьці быў заснаваны павятовы горад Паўлаўск, які ў наступным годзе быў перайменаваны на Марыюпаль на загад Г. Пацёмкіна[2].

З 8 кастрычніка 1941 па 10 верасьня 1943 року акупаваны нямецкімі войскамі.

У 1948 перайменаваны на Жданаў у гонар савецкага палітычнага дзеяча Андрэя Жданава; у 1989 месту вернутая ранейшая назва.

У 2014 за Марыюпаль адбываліся бітвы між украінскім войскам і прарасейскімі сэпаратыстамі. Пасьля адваёвы Марыюпаль стаў часовай сталіцай Данецкай вобласьці.

Пасьля нападу Расеі ў 2022 року горад трапіў у аблогу.

Насельніцтва рэдагаваць

Колькасьць рэдагаваць

Насельніцтва (чал.)
1897 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2021
31 116 40 825 221 529 283 570 416 927 502 581 518 933 492 176 431 859

Мова рэдагаваць

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская
10,10% 89,39%

Прамысловасьць рэдагаваць

Мэталаапрацоўка.

Ураджэнцы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Указ прэзыдэнта Украіна ад 6 сакавіка 2022 году № 111/2022 «Про встановлення почесної відзнаки „Місто-герой України“»
  2. ^ Саєнко Р. І., Головко Т. Б. (2018) Маріуполь (укр.). Енциклопедія Сучасної України. Праверана 27.01.2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць