Марына Лінчук
Мары́на Лінчу́к (нарадзілася 4 верасьня 1987, Менск) — беларуская фотамадэль.
Марына Лінчук | |
Марына Лінчук, 15 верасьня 2006 | |
Псэўданімы | Сымона |
---|---|
Дата нараджэньня | 4 верасьня 1987 (36 гадоў) |
Месца нараджэньня | Менск, Беларусь |
Рост | 180 см |
Грудзі | 84 см |
Стан | 60 см |
Сьцёгны | 88 см |
Колер валасоў | сьветла-русыя |
Біяграфія рэдагаваць
У 15 гадоў Марына прыехала зь Менску ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыюм на паказе NinaDonis.
Лінчук стала тварам рэклямных кампаніяў Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амэрыканскага, італьянскага, партугальскага і расейскага Vogue. У 2008 годзе яна зьявілася на Victoria's Secret Fashion Show.
У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусьветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна зьявілася ў рэкляме Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Кляўдыі Шыфэр.
Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасьцей-абразаў. У восеньскай рэкляме гэтага брэнду сярод «абразаў» таксама апынуліся акторка Ліў Тайлер, дачка рэдактара францускага Vogue — Джулія Рэстуан-Ройтфэльд і іншыя знакамітасьці.
Нараўне з Мэт Гордан і Валерыяй Гарсія, Лінчук зьяўляецца адным з твараў Escada Moon Sparkle пад псэўданімам Сымона.[1] Яна таксама твар восень-зіма 2008 Miss Dior Cherie.
Яна вэгетарыянка, займаецца ёгай.
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Марына Лінчук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў