Мальмё (футбольны клюб)

швэдзкі футбольны клюб

«Мальмё» (па-швэдзку: Malmö) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Мальмё. Заснаваны ў 1910 годзе. 26-разовы чэмпіён Швэцыі і 15-разовы ўладальнік Кубка Швэцыі.

Мальмё
Поўная назва Malmö Fotbollförening
Заснаваны 24 лютага 1910
Горад Мальмё, Швэцыя
Стадыён Свэдбанк
Умяшчальнасьць: 24 000
Прэзыдэнт Андэрс Польсан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Альсвэнскан
 · 2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
mff.se (швэд.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Клюб узьнік з ініцыятывы гарадзкіх уладаў 1905 году, калі яны спрабавалі заахвоціць маладых людзей у Мальмё гуляць у футбол. Адной з такіх моладзевых арганізацыяў быў клюб «Ідрот», які і лічыцца папярэднікам «Мальмё». У 1909 годзе «Ідрот» далучыўся да новастворанай футбольнай сэкцыі спартовага клюбу ІФК, але неўзабаве праз разнагалосьсі каманда выйшла з складу спартовага клюбу. 24 лютага 1910 году 19 сябраў «Ідроту» заснавалі клюб «Мальмё». Першым старшынём клюбу быў Вэрнэр Мортэнсан[2].

Дасягненьні рэдагаваць

  • Чэмпіён Швэцыі:
    • 1944, 1949, 1950, 1951, 1953, 1965, 1967, 1970, 1971, 1974,
    • 1975, 1977, 1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 2004, 2010, 2013,
    • 2014, 2016, 2017, 2020, 2021, 2023
  • Уладальнік Кубка Швэцыі:
    • 1944, 1946, 1947, 1951, 1953, 1967, 1973, 1974, 1975, 1978,
    • 1980, 1984, 1986, 1989, 2022, 2024

Склад рэдагаваць

Актуальны на 1 траўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Рыкарду Фрыдрых 1993
3   Аб Антон Тынэргальм 1991
4   Аб Нікляс Майсандэр 1985
5   Нап Сёрэн Рыкс 1987
6   ПА Оскар Лявіцкі 1992
7   ПА Ута Русэнгрэн 2003
8   ПА Сэрхіё Пэньня 1995
9   Нап Ісаак Кісэ Тэлін 1992
10   ПА Андэрс Крыстыянсэн (капітан) 1990
11   ПА Сэбастыян Нанасі 2002
13   Аб Мартын Ульсан 1988
14   Нап Сэбастыян Ёргенсэн 2000
16   ПА Олівэр Бэрг 1993
17   Аб Енс Лярсэн 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Аб Понтус Янсан 1991
19   Аб Дэрэк Карнэліюс 1997
20   Нап Эрык Ботгэйм 2000
21   Нап Стэфана Вэк’я 1995
22   Нап Тага Алі 1998
23   ПА Лясэ Юнсэн 1999
25   Аб Габрыел Бусанэльлю 1998
26   Нап Мубаарак Ну 2002
27   Бр Юган Далін 1986
32   Нап Даніель Гуд’ёнсэн 2006
33   Аб Элісан Маколі 2005
35   Аб Нільс Зэтэрстрэм 2005
37   ПА Адрыян Скугмар 2005
38   ПА Уга Болін 2003

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць