Малпа-дыяна
від сысуноў
Малпа-дыяна (па-лацінску: Cercopithecus diana) — сысун з роду мартышак.
Малпа-дыяна | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Прыматы |
Сямейства | Мартышкавыя |
Род | Мартышкі |
Від | Малпа-дыяна |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cercopithecus diana | |
Арэал | |
Пражываньне рэдагаваць
Жыве ў вільготных, старых трапічных лясох Заходняй Афрыкі (Сьера-Леонэ, Гана).
Апісаньне рэдагаваць
Поўсьць кароткая, густая і мяккая, афарбоўка чорная ці цёмна-шэрая. Барада, шыя і грудзі крэмава-белыя. Даўжыня цела да 35—45 см. Маса цела 4—7 кг.
Жыцьцядзейнасьць рэдагаваць
У асноўным існуе на дрэвах, зрэдку спускаецца на зямлю. Харчуецца расьлінамі і дробнымі зьвярамі. Жыве ў статках, у які ўваходзяць ад некалькіх да трыццаці асобаў. Статак складаецца з аднаго самца, некалькіх самак і іх дзяцей. Цяжарнасьць доўжыцца 5 месяцаў, саміца даглядае дзетак пасьля нараджэньня 6 месяцаў. Дыяны жывуць каля 20 гадоў.
Крыніцы і заўвагі рэдагаваць
Літаратура рэдагаваць
- Mały słownik zoologiczny: ssaki. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1978.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Kennedy, K. (1999) Cercopithecus diana (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 2 студзеня 2009 г.
Малпа-дыяна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў