Маконь

рака ў Беларусі

Мако́нь — рака ў Смалявіцкім і Ігуменскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вушы (басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 71 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Рака
Маконь
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кляньнік
Вусьце Вуша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 71 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кляньнік Смалявіцкага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Раваніцкая Слабада Ігуменскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 5 км (выток — 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забалоцьце Смалявіцкага раёну)[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 236

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 236