Магістраль М10 (Беларусь)

магістраль у Беларусі

Магістраль М10дарога ў Рэспубліцы Беларусь, праходзіць з усходу на захад па тэрыторыі Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей, злучаючы паміж сабой раённыя цэнтры Палесься.

М10
Краіна Беларусь
Статус рэспубліканская
Даўжыня 526 км
Пачатак Расея М13
Праз Добруш
Гомель
Каленкавічы
Пінск
Канец Кобрынь (526 км)
Дарожнае пакрыцьцё асфальт
М-10 у Жыткавіцкім раёне

Пачынаецца ад граніцы з Расейскай Фэдэрацыяй, дзе злучаецца з аўтамабільнай дарогай фэдэральнага значэньня М13 і працягваецца на захад, праходзячы гарады Добруш, Гомель, Рэчыца, Васілевічы, Каленкавічы, Петрыкаў, Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Пінск, Янаў, Дарагічын, Антопаль, сканчваецца ў Кобрыні.

Працягласьць трасы складае каля 526 км.

Маршрут рэдагаваць

Адлегласьць
(прыбл.)
Назва Іншыя трасы
0 км Бранская вобласьць, Расея А240
3 км былы ШАПП «Селішча»
23 км   Добруш Р124
41 км   Гомель
44 км   Гомель М5 М8
52 км   Гомель
58 км   М8 E95
86 км   Рэчыца Р32
93 км   Рэчыца Р33
131 км   Васілевічы
166 км   Каленкавічы Р31
168 км   Каленкавічы, Мазыр Р131
224 км   Петрыкаў
268 км   Р57
275 км   Жыткавічы Р88
303 км   Мікашэвічы Р23
346 км   Лунінец Р13
402 км   Пінск Р6
441 км   Янаў Р144
468 км   Дарагічын Р136
472 км   Дарагічын Р84
496 км   Антопаль
522 км   М1 E30
526 км   Кобрынь М12 Р2 E85 Р102

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць