Лятучы галяндзец (опэра)

нямецкая опэра 1843 году пра ўратаваньне капітана карабля ад праклёну празь вернае каханьне

«Ляту́чы галя́ндзец» — нямецкая опэра 1843 году ў 3-х дзеях пра ўратаваньне капітана карабля ад праклёну празь вернае каханьне заручанай зь ім нарвэскай дзяўчыны.

«Лятучы галяндзец»
ням. Der fliegende Holländer
Першая старонка
Першая старонка
Жанропэра
Паводлераман «Успаміны спадара Шнабэлевопскага» (1833 г., Гайнрых Гайнэ)
АўтарРыхард Вагнэр
АкторыЁган Вахтэр і Вільгельміна Шродэр-Дэўрыент
Працягласьць3 гадзіны
КраінаСаксонія
Мованямецкая
Год прэм’еры2 студзеня 1843 (181 год таму)
Пастаноўкі10 сьнежня 2013 (10 гадоў таму), Вялікі тэатар Беларусі

10 сьнежня 2013 году адбылася прэм’ера ў Вялікім тэатры Беларусі.

Дзея рэдагаваць

Падчас марской буры карабель нарвэскага марака Даланда закідвае да берагоў скалістай бухты. На даляглядзе зьяўляецца прывідны карабель «Лятучы галяндзец». Ягоны капітан упершыню за 7 гадоў сыходзіць на бераг у пошуках каханай для вызваленьня ад праклёну. Ён просіць прытулку ў Даланда за багаты скарб. Той згаджаецца выдаць за капітана сваю дачку Сэнту. Нарвэскія матросы рыхтуюцца да адплыцьця са спадарожным ветрам. Галяндзец накіроўваецца за імі.

У 2-й дзеі Сэнта забаўляецца зь сяброўкамі ў бацькоўскім доме. Яна клянецца зьняць заклён з капітана зь «Лятучага галяндца», бо захапляецца паданьнем пра яго зь дзяцінства. Эрык паведамляе аб прыбыцьці карабля Даланда. Ён з сумам распавядае Сэнце свой сон аб чужым караблі, зь якога сыходзяць Даланд і незнаёмец. Пры гэтым, у тым сьне Сэнта абдымае незнаёмца пры сустрэчы. Эрык абяцае зь ёй ажаніцца, але Сэнта захопленая чаканьнем сустрэчы з галяндцам. Прыход Даланда і галяндца перапыняе гутарку Сэнты і Эрыка. Даланд паведамляе Сэнце пра намер выдаць замуж за шчодрага на падарункі госьця. Галяндзец і Сэнта ня зводзяць вачэй адно з аднаго. Даланд дабраслаўляе пару пасьля прызнаньня ў каханьні.

 
Апошняя сцэна опэры «Лятучы галяндзец» (1843 год)

У 3-й дзеі нарвэскія маракі некалькі разоў без адказу запрашаюць каманду «Лятучага галяндца» на сьвяткаваньне вяртаньня. Яны сьмяюцца з экіпажу карабля і палохаюць дзяўчатаў аповедам пра «Лятучага галяндца». Пры пачатку буры з палубы карабля даносіцца дзікі сьпеў. Нарвэсцы бяз посьпеху спрабуюць заглушыць яго вясёлай песьняй і затым разьбягаюцца ў страху. Эрык даведваецца пра заручыны Сэнты і просіць яе адмовіцца ад выхаду замуж за галяндца. Сэнта кажа, што дала клятву. Эрык нагадвае ёй пра ўзаемныя прызнаньні. Галяндзец чуе размову і загадвае сваім матросам рыхтавацца да адплыцьця насуперак просьбе Сэнты. Ён падымаецца на борт карабля, але Сэнта ратуе галяндца ад праклёну[1].

Ролі рэдагаваць

 
Вільгельміна Шродэр-Дэўрыент

Таксама: нарвэскія маракі, каманда «Лятучага галяндца» і сяброўкі Сэнты.

Суправаджэньне рэдагаваць

Аркестар мае ўлучаць наступныя музычныя інструмэнты:

На памостках: 3 малыя флейты, 6 валторнаў, гонг і эаліфон.

Беларусь рэдагаваць

10 сьнежня 2013 году на 4-м Менскім калядным опэрным форуме адбылася прэм’ера опэры «Лятучы галяндзец» у Вялікім тэатры Беларусі. Гэта была першая пастаноўка опэры Рыхарда Вагнэра ў Беларусі, якая, да таго ж, адкрывала сам калядны форум. Рэжысэрам выступіў Ганс Ёахім Фрай, дырыгентам-пастаноўнікам — Манфрэд Маергофэр з Аўстрыі[2]. Мастаком-пастаноўнікам быў Віктар Вольскі, хормайстаркай-пастаноўніцай — Ніна Ламановіч. Іншымі дырыгентамі былі Іван Касьцяхін, Алег Лясун і Вячаслаў Чарнуха-Воліч[1]. Партыю капітана «Лятучага галяндца» выканаў Станіслаў Трыфанаў, партыю Сэнты — заслужаная артыстка Ніна Шарубіна і Алена Золава, а Даланда — народны артыст Васіль Кавальчук[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Опэра «Лятучы Галяндзец» (Рыхард Вагнэр) // Вялікі тэатар Беларусі, 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
  2. ^ Ларыса Цімошык. Вагнэр як адкрыцьцё // Жырандоля. — 7 сьнежня 2013. — № 45 (215).
  3. ^ Ларыса Цімошык. Усьлед за прывідам // Жырандоля. — 14 сьнежня 2013. — № 46 (216).