Лявон Тарашкевіч

польскі вайсковец

Ляво́н Тарашке́віч (па-польску: Leon Taraszkiewicz), псэўданім «Ястраб» (польск. Jastrząb; 13 траўня 1925, Дуйсбург, Ваймарская рэспубліка — 3 студзеня 1947, Семень, ПНР) — польскі вайсковец, барацьбіт за незалежнасьць Польшчы на Заходнім Палесьсі.

Лявон Тарашкевіч
Leon Taraszkiewicz
13 траўня 19253 студзеня 1947
Мянушка Ястраб
Месца нараджэньня Дуйсбург, Нямеччына
Месца сьмерці Семень, Польшча
Прыналежнасьць савецкія партызаны
рух «Свабода і незалежнасьць»
Род войскаў пяхота
Гады службы 1945—1947
Званьне паручнік
Бітвы/войны II сусьветная вайна
антыкамуністычнае паўстаньне ў Польшчы (1944—1953)
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Тарашкевіч (неадназначнасьць).
Лявон Тарашкевіч (зьлева) ў 1946

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і працоўнага Ўладыслава тарашкевіча і Разаліі з Сыбільляў. Акрамя яго ў сям’і было яшчэ чацьвёра дзяцей. Род Тарашкевічаў паходзіў зь Вялікага Княства Літоўскае, а стрыечны дзядзька Лявона, Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938), быў беларускім грамадзкім і палітычным дзеячам, філёлягам, сузаснавальнікам і кіраўніком Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

Лявон Тарашкевіч скончыў агульную школы ва Ўладаве, дзе і сустрэў пачатак II сусьветнай вайны. У 1940 року па даносе быў арыштаваны за валоданьне выбухованебясьпечнымі матэрыяламі, аднак дзякуючы намаганьням маці пазьбегнуў высылкі ў канцэнтрацыйны лягер. Выехаў на працы ў Нямеччыну, адкуль уцёк у 1942 року. Затрыманы ў Холме і зьняволены ў мясцовай турме, пасьля перавезены ў Люблінскі замак. Увосені 1942 здолеў уцячы і схавацца ў свайго хрышчонага бацькі Стэфана Карапчука, які дапамог яму перабрацца пад Уладаву. Тут празь некалькі месяцаў Тарашкевіч далучыўся да савецкага партызанскага аддзелу «Анатоля», які дзейнічаў у мясцовых лясох.

Пасьля ўваходу ў Польшчу Чырвонай арміі ў 1944 року быў арыштаваны і зноў пасаджаны ў Люблінскі замак, а 13 лютага 1945 пераведзены ў лягер НКУС. У сакавіку ўцёк з транспарту і дабраўся да Ўладавы, скуль празь некалькі тыдняў сышоў у лес, дзе навязаў кантакт з камэндантам раёну Арміі Краёвай Клемэнсам Панасюком і ўвайшоў у склад партызанскага аддзелу Тадэвуша Быхаўскага, узяўшы сабе псэўданім «Ястраб». У чэрвені 1945 гэты аддзел раззброіў пастарункі грамадзянскай міліцыі ў Вытычне, Дубэчне, Сасновіцы і Пешаволі. Пасьля захопу кіраўніка аддзелу стаў ягоным заступнікам.

5 лютага 1946 аддзел «Ястраба» на некалькі гадзінаў авалодаў местам Парчаў, дзе папоўніў харчовыя запасы, забіў міліцыянта і 3 жыдоў на службе міліцыі[1]. Наступнымі днямі з баямі змусіў адступіць 70-асобавую апэратыўную групу КУБ і МГБ. 11 лютага 1946 адбылася сутычка з аддзелам КУБ, які праводзіў аблаву ў ваколіцах вёскі Мар’янка; апошні страціў некалькі жаўнеразў забітымі, двое афіцэраў і 12 шарагоўцаў паланёнымі.

8 чэрвеня на чыгуначнай станцыі ў Грудку Шляхецкім адбыўся бой аддзелу «Ястраба» з зьвязам НКУС, які быў разьбіты. Пасьля гэтага аддзел Лявона Тарашкевіча забіў у цягніку некалькі супрацоўнікаў МГБ. 8 ліпеня з засады напаў і разьбіў аддзел КУБ, захапіўшы вялікую колькасьць зброі і амуніцыі. 18 ліпеня разам з аддзелам Стэфана Брушка з НУС на трасе Холм — Люблін Лявон Тарашкевіч затрымаў аўтамабіль сястры Баляслава Берута Зоф’і Малеўскай з мужам, сынам і нявесткай. Аднак дзеля прыбыцьця ў раён дадатковых сілаў КУБ затрыманыя былі вызваленыя.

22 кастрычніка 1946 разам з аддзелам Юзэфа Струга захапіў пастарункі грамадзкай міліцыі ў Мілеяве, Лэнчнай і Цыцаве, раззброіў аддзел Войскаў аховы граніцы на трасе Ўладава — Холм, пасьля завалодаў Уладавай, дзе заняў пастарунак міліцыі MO і разьбіў сядзібу аддзелу грамадзкай бясьпекі, вызваліўшы каля 100 вязьняў. У лістападзе 1946 аб’яднаныя аддзелы «Ястраба», «Ардона» (Ю. Струга) і капітана Зьдзіслава Бронскага ў ваколіцах Сьверчаву правялі бой з апэргрупай КУБ, у якой загінулі 18 жаўнераў бясьпекі і 32 параненыя.

У навагоднуюю ноч 1946/1947 аддзел «Ястраба» браў удзел у атацы аб’яднаных аддзелаў СіН капітана Лявона Солтысіка (к. 300—350 партызанаў) на Радзынь Падляскі, а назаўтра разьбіў аддзел МГБ-КУБ у Акалеве. 3 студзеня 1947 пры нападзе на прапагандысцка-ахоўны аддзел НПА ў Семеню Лявон Тарашкевіч быў цяжка паранены пры нявысьветленых акалічнасьцях і па дарозе да лекара сканаў.

Патаемна пахаваны на могілках у Семеню. Урачыстае перапахаваньне адбылося 30 чэрвеня 1991.

Узнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Henryk Pająk «Jastrząb» kontra UB, Lublin 1993.
  • Rafał Wnuk. Lubelski Okręg AK, DSZ i WiN 1944—1947, Warszawa 2000.
  • J. Kopiński. Konspiracja akowska i poakowska na terenie Inspektoratu Rejonowego Radzyń Podlaski w latach 1944—1956, Biała Podlaska 1998.
  • Praca zbiorowa: Konspiracja i opór społeczny w Polsce 1944—1956. Słownik biograficzny, tom I, Kraków-Warszawa-Wrocław 2002.