Лявон Базыль Сапега

Лявон Базыль Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі1679), падскарбі надворны літоўскі1681), генэрал артылерыі1684).

Лявон Базыль Сапега
Лявон Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Лявон Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1652
Памёр 9 лістапада 1686
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Павал Ян
Ганна Барбара з Копацяў
Дзейнасьць афіцэр

Біяграфія рэдагаваць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Бэнэдыкта Паўла і Францішка Стэфана.

У 16631668 навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым падарожнічаў па Эўропе, у тым ліку спыняўся ў Парыжы. Вярнуўся на Радзіму ў 1673.

Абіраўся паслом на соймы 1678, 1681 і 1683. Атрымаў пасады стольніка вялікага літоўскага і падскарбія надворнага літоўскага.

Браў удзел у выправе супраць туркаў, якая мусіла дапамагчы бітве пад Венай (1683), таксама ўдзельнічаў у кампаніі 1686.

Не жаніўся, памёр ад выпадковага стрэлу зь пісталета. Пахавалі Л. Б. Сапегу ў касьцёле пры кляштары картузаў у Бярозе Картускай[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 65. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 72.

Літаратура рэдагаваць