Марк Анэй Люкан (па-лацінску: Marcus Annaeus Lucanus; 3 лістапада 39, Кордуба — 30 красаівка 65, Рым) — рымскі паэт, найбольш значны рымскі эпічны паэт пасьля Вэргіліюса. Нягледзячы на сваё кароткае жыцьцё, ён лічыцца адным з выбітных дзеячаў імпэратарскага часу. Ягоная маладосьць і хуткасьць складу адрозьнівала яго ад іншых паэтаў. Скончыў жыцьцё самагубствам, бо быў абвінавачаны ў здрадзе й прысуджаны да сьмяротнага пакараньня, як удзельнік змовы Гай Кальпуміюс Пізон.

Бюст Люкана

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Люкансховішча мультымэдыйных матэрыялаў