Людыка (лац. Ludica, Ludeca[1]; ? — 827) — кароль Мэрсіі (826—827).

Людыка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся I тысячагодзьдзе
Памёр 827,

Біяграфія рэдагаваць

За каралём Бэарнвульфам насіў тытул графа, а па сьмерці гаспадара захапіў сталец Мэрсіі. Паспрабаваў здушыць паўстаньне ва Ўсходняй Англіі, аднак, як і яго папярэднік, загінуў у адной зь бітваў. Па яго сьмерці Ўсходняя Англія атрымала фармальную незалежнасьць, хоць фактычна апынулася ў падпарадкаваньні Ўэсэксу.

Захаваліся манэты зь імём Людыкі (LVDICA)[2].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Hill P. The Kingdom of the Anglo-Saxons: The Wars of King Alfred 865—899. — Pen and Sword Military, 2022. P. 267.
  2. ^ Hawkins E., Kenyon R. L. The Silver Coins of England. — London, 1876. P. 49.