Ленінградзкі вакзал

Ленінградзкі вакзал (па-расейску: Ленингра́дский вокзал) — пасажырскі тэрмінал станцыі «Масква-Пасажырская-Кастрычніцкая» («Москва-Октябрьская»), адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Разьмешчаны на Камсамольскай плошчы. Зьяўляецца тупіковым (нетранзытным).

Выгляд вакзалу

Будынак вакзалу пабудаваны ў 18441849 гадах па праекце архітэктара Канстанціна Тона для Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі, рух па якой пачаўся ў 1851 годзе. Зьяўляецца дакладнай копіяй Маскоўскага вакзалу ў Санкт-Пецярбургу. З 1856 па 1924 году насіў назву Мікалаеўскі вакзал.

Зь Ленінградзкага вакзалу адпраўляюцца пасажырскія цягнікі ў Санкт-Пецярбург, Вялікі Ноўгарад, Мурманск, Петразаводзк, Хэльсынкі, Талін і іншыя. Ажыцьцяўляюцца прыгарадныя перавозкі Ленінградзкага напрамку да станцый Крукава, Падсонечная (Санечнагорск), Клін, Цьвер.

Перасадкі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ленінградзкі вакзалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў