Кінбурнскі паўвостраў

паўвостраў ва Ўкраіне

Кінбурнскі паўвостраў (па-ўкраінску: Кінбурнський півострів) — нізінны паўвостраў паміж Дняпроўска-Бускім ліманам і Ягарліцкім залівам Чорнага мора, у межах Хэрсонскай і Мікалаеўскай абласьцей Украіны.

Кінбурнская каса.

Геаграфія рэдагаваць

Даўжыня да 40 км, шырыня 8-10 км. Паўвостраў звужаны ў аснове і мае шырокую галоўную частку, што заканчваецца пярэспамі (у тым ліку Кінбурнская пярэспа на паўночным захадзе). Складаецца з пяскоў, на якіх разьвіваюцца дзярновыя глебы. Шматлікія азёры (каля 400), усходняя частка паўвострава забалочаная. Шмат саланчакоў. Пераважаюць стэпавыя ляндшафты, у паніжэньнях — участкі лясоў (дуб, бяроза, вярба). Месца гнездаваньня і адпачынку пералётных птушак. Частка Кінбурнскага паўвостраву знаходзіцца ў складзе Чарнаморскага біясфэрнага запаведніка.

Літаратура рэдагаваць

  • Андріяш О. П. Кінбурнський півострів // Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К., 1989—1993. ISBN 5-88500-015-8. Т. 2.