Кінаконг
Кінаконг — беларускі кінапраект, які зьдзяйсьняе прафэсійны пераклад фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і вірусных ролікаў на беларускую мову, робіць агляды і рэцэнзіі на розныя сусьветныя кінастужкі, а таксама ладзіць рэгулярныя кінапаказы.
Кінаконг | |
Слоган | Кіно па-беларуску |
---|---|
Тып | кінадыстрыбутар |
Даступныя мовы | беларуская |
Уладальнік | Андрэй Кім |
Пачатак працы | 5 верасьня 2012 (11 гадоў таму)[1] |
Рэгістрацыя | няма |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 10 921 (2019 год, у Беларусі) |
kinakong.by |
Мінуўшчына рэдагаваць
У 2010 годзе Андрэй Кім зьезьдзіў у Маскву (Расея), дзе навучыўся рабіць кінаагучку. Па вяртаньні ў Менск распачаў гэтую справу з акторам Паўлам Харланчуком. Першай кінастужкай з агучкай па-беларуску стала «Цудоўная ласка»[2]. 5 кастрычніка 2012 году зьявілася старонка «Кінаконг» на Ютубе, якая да 2019 году займела звыш 991 тысячы праглядаў[3]. У 2013 годзе праект атрымаў адразу тры адзнакі фэстывалю беларускамоўнай рэклямы «Аднак», заняўшы 1, 2 і 3 месца ў розных намінацыях.
14 лютага 2016 году «Кінаконг» паказаў па-беларуску фільм «Вогнетрывалы» ў менскім бізнэс-клюбе «Імагуру» (вул. Фабрыцыюса, д. 4)[4]. У сакавіку 2016 году зладзілі паказы стужкі «Караль: Чалавек, які стаўся Папам», у тым ліку ў Чырвоным касьцёле Менску 13 сакавіка[2]. У 2016 годзе распачалі 3-дзённыя «Беларускія ўікэнды» ў менскім кінатэатры «Масква» (прасп. Пераможцаў, д. 13) пры ўдзеле сотавага апэратара «Вэлком» («А1»). У чэрвені 2017 году мультфільм «Маленькі прынц» паказалі ў кінатэатрах Менску, Гомелю, Горадні і Магілёва, дзе сабралі поўныя залі. На верасень 2017 году «Кінаконг» налічваў каля 20 чалавек, сярод якіх жонка Надзея Кім загадвала перакладамі[5]. На 2019 год звыш 50 000 гледачоў наведалі кінапаказы ў 35 гарадах Беларусі[6].
Агучаныя поўнамэтражныя анімацыйныя фільмы рэдагаваць
Беларуская назва | Арыгінальная назва | Апісанне | ||
---|---|---|---|---|
«Баз Лайтэр» | Lightyear | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2022 года. | ||
«Браты Супер Марыё ў кіно» | ||||
«Галаваломка» | Inside Out | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2015 года. | ||
«Дзіўны свет» | ||||
«Дрэнныя Хлопцы» | ||||
«Душа» | Soul | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2020 года. | ||
«Карпарацыя монстраў» | Monsters, Inc. | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2001 года. | ||
«Кот у ботах 2: Апошняе жаданне» | ||||
«Ліга Монстраў» | ||||
«Шаблён:Нп3» | The Little Prince | Французскі мультфільм паводле кнігі Антуана дэ Сент-Экзюперы «Маленькі прынц». | ||
«Міньёны: Узвышэнне Гру» | ||||
«Наперад» | Onward | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2020 года. | ||
«Лука» | Luca | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2021 года. | ||
«Падымаецца вецер» | 風立ちぬ (кадзэ таціну) | Паўнаметражны анімэ-фільм японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі. | ||
«Рататуй» | Ratatouille | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2007 года. | ||
«Рая і апошні дракон» | ||||
«Рыбка Поньё» | 崖の上のポニョ (Гакэ-но уэ-но Понё) | Паўнаметражны анімэ-фільм японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі. | ||
«Уверх» | Up | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2009 года. | ||
«Універсітэт монстраў» | ||||
«У пошуках Нэма» | Finding Nemo | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2003 года. | ||
«У пошуках Доры» | Finding Dory | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2016 года. | ||
«Чалавек-павук: Павуцінне Сусветаў» | Spider-Man: Across the Spider-Verse | |||
«Чарапашкі-Ніндзя: пагром мутантаў» | ||||
«Элементарна» | ||||
«Энканта» | ||||
«Я чырванею» | Turning Red | Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2022 года. |
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Вынікі праверкі дамэна kinakong.by // cctld.by, 20 кастрычніка 2019 г. Праверана 20 кастрычніка 2019 г.
- ^ а б Аксана Ючкавіч. Андрусь Кім: Мы агучваем па-беларуску тыя фільмы, якія дапамагаюць задумацца пра самае важнае // Каталіцкі касьцёл у Беларусі, 12 сакавіка 2016 г. Праверана 20 кастрычніка 2019 г.
- ^ Кінаконг - кіно па-беларуску // Відэапартал «Ютуб» (ЗША), 20 кастрычніка 2019 г. Праверана 20 кастрычніка 2019 г.
- ^ «Вогнетрывалы»: кінапаказ па-беларуску // Газэта «Наша ніва», 12 лютага 2016 г. Праверана 20 кастрычніка 2019 г.
- ^ Якія людзі ў Галівудзе // Часопіс «34mag», 13 верасьня 2017 г. Праверана 20 кастрычніка 2019 г.
- ^ Пра нас // «Кінаконг», 2019 г. Праверана 20 кастрычніка 2019 г.