Культура (тэлеканал)

украінскі тэлеканал

«Культура»украінскамоўны дзяржаўны тэлеканал Украіны, заснаваны ў кастрычніку 2002 году. У кругласутачным вяшчаньні звыш паловы часу (>12 гадзінаў) займаюць перадачы ўласнай вытворчасьці. Айчынная тэлевытворчасьць складае звыш 90% этэру (>21 гадзіна 36 хвілінаў)[1]. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Азэрспэйс-1»: арбітальнае разьмяшчэньне — 46° усходняй даўгаты, частасьць — 10998,25 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў — вэртыкальная, хуткасьць патока — 3,57 млн знакаў/сэк., выпраўленьне памылак — 5/6.

«Культура»
Краіна Украіна
Зона вяшчаньня Украіна
Створаны 18 кастрычніка 2002 (21 год таму)
Заснавальнік Дзяржкамтэлерадыё Ўкраіны
Уладальнік Дзяржкамтэлерадыё Ўкраіны
Кіраўніцтва Жанна Мазіцкая
Слоган Усе грані мастацтва
Афіцыйны сайт www.cultureua.com

Мінуўшчына рэдагаваць

18 кастрычніка 2002 г. Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны(uk) заснаваў тэлеканал «Культура». 10 лістапада 2004 г. Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня(uk) дазволіла тэлеканалу весьці спадарожнікавае вяшчаньне цягам наступных 10 гадоў. У верасьні 2005 г. тэлеканал «Культура» зьявіўся ў кабэльных сетках краіны. У траўні 2006 г. пачалося вяшчаньне праз спадарожнік на больш як 80 краінаў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць