Крэазот

хімічная сумесь

Крэазо́т (па-француску: créosote) — бескаляровая (часам жаўтлявая або жоўта-зялёная), успыхваючая, цяжкарашчынная ў вадзе алеістая вадкасьць зь едкім пахам і пякучым смакам, якую вырабляюць з драўнянага або каменнавугальнага дзёгцю. Уяўляе сабой сумесь фэноляў, галоўным чынам гваяколя і крэзоля. Распушчальная ў сьпірце, этэры. Атрутная.

Крэазот

Характарыстыка рэдагаваць

Прадукт сухой дыстыляцыі драўніны; таксама асядае на сьценках комінаў пры спальваньні недастаткова высушаных паленьняў. Гаручая, жаўтлявая ці бясколерная алеістая вадкасьць зь пякучым смакам і характэрным пахам.

Мінуўшчына рэдагаваць

Упершыню крэазот быў атрыманы Карлам фон Райхенбахам у 1830 року пры дыстыляцыі дзёгцю буку.

Ужываньне рэдагаваць

Драўняны, або фармацэўтычны крэазот, які атрымліваецца выключна з драўніны буку, прымяняецца пры сухотах і як антысэптык. Каменнавугальны, ці тэхнічны — для кансэрваваньня драўніны (прамочваньня шпалаў, драўляных апораў і да т. п.) і засьцярогі яе ад гніеньня, у вытворчасьці штучных смолаў, а таксама як флятаагент пры ўзбагачэньні (флятацыі) руд.

Характэрны пах чыгуначных шпалаў (а таксама пах у мэтрапалітэне) зьвязаны зь іхнім насычэньнем крэазотам.

Літаратура рэдагаваць