Крыстыян Гольм (па-швэдзку: Christian Holm; нарадзіўся 22 ліпеня 1976 году, лэн Вэрмлянд, Швэцыя) — швэдзкі палітык, сябра Рыксдагу ад партыі Ўмераных кансэрватараў (Moderaterna) з 2006 году.

Крыстыян Гольм
Крыстыян Гольм (2011)
Крыстыян Гольм (2011)
Сябра Рыксдагу
2006 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 ліпеня 1976 (47 гадоў)
Вэрмлянд, Швэцыя
Партыя: Умераная кааліцыйная партыя(en)
Адукацыя:

Дзейнасьць рэдагаваць

На 5 сьнежня 2011 году Крыстыян Гольм выконваў наступныя абавязкі ў Рыксдагу: звычайны сябра Рыксдагу; сябра Камісіі па міжнародных справах; сябра місіі АБСЭ. Таксама ўваходзіў у раду Фундацыі Ярла Яльмарсана, якая між іншым, займаецца праблемамі дэмакратыі ў Беларусі.

Крыстыян Гольм і Беларусь рэдагаваць

Крыстыян Гольм мае трывалыя стасункі з апазыцыйнымі партыямі і структурамі Беларусі, неаднарозова бываў у краіне. Пасьля жорсткіх выказваньняў пра вынікі і наступствы прэзідэнцкіх выбараў 2010 году трапіў у неафіцыйны ліст замежнікаў, якім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краіны (як мінімум двойчы было адмоўлена ў беларускай візе)[1].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Крыстыян Гольмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў