Круглая (рака)

рака ў Беларусі
Гэта артыкул пра раку, калі вас цікавіць вёска, глядзіце Круглая.

Кру́глая — рака ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Чорнай (басэйн Нёману). Даўжыня 4,6 км. Пачынаецца каля вёскі Куромшычы, упадае ў Чорную на ўсходзе ад былой вёскі Вялікае Сяло. На ўсім працягу каналізаваная.

Рака
Круглая
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Куромшычы
Вусьце Чорная
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 4,6 км

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 206