Краязнаўчая газета

беларуская газэта

Краязнаўчая газета — тыднёвік, які выдаецца з красавіка 2003 году, заснаваны Беларускім фондам культуры. Галоўны рэдактар Максім Гальпяровіч (з 2022 году).

Краязнаўчая газета
Тып раз на тыдзень
Заснавальнік Беларускі фонд культуры
Краіна
Галоўны рэдактар Максім Гальпяровіч
Заснаваная 2003 (21 год таму)
Штаб-кватэра Менск, Траецкая наберажная, 6

На старонках выданьня зьмяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысьвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў нашай краіны, дасьледаваньні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі і асобаў, а таксама эсэ пра землякоў, якія праславіліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Лёс газэты напрыканцы 2021 году “трымаўся на валаску”, бо ад каронавірусу раптоўна памёр яе рэдактар Уладзімер Пучынскі. Аднак выданьне ўзначаліў гісторык Максім Гальпяровіч[1]

У 2022 годзе на Радыё Марыя пачалі выходзіць аўдыё агляды «Па старонках краязнаўчай газеты» [2]

У студзені 2023 году наклад газэты складаў 560 асобнікаў (напачатку 2022—403 асобнікі).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць