Косаўская дзяўчына

гераіня сэрбскага эпасу

Ко́саўская дзяўчы́на (па-сэрбску: Косовка девојка), дзяўчы́на з Коса́ва по́ля або ко́саўская дзяўчы́нка — гераіня сэрбскага эпасу, найвядомейшая алеґорыя Сэрбіі ды асноўны сымбаль сэрбскае культуры.

Карціна Ўраша Прэдыча «Косаўская дзяўчына»

Літаратура рэдагаваць

Сустракаецца ў сэрбскай народнай песьні «Косаўская дзяўчына», прысьвечанай Бітве на Косавым полі. Паводле песьні, яна дапамагае параненым сэрбскім ваярам на полі бою і шукае свайго наканаванага Мілана Топліцу і ягоных родных братоў Мілаша Обіліча ды Івана Косанчыча. Ад паміраючага ваяра Паўла Орлавіча яна пазнае пра гібель усіх трох і аплаквае іх скон, кажучы:

Бедная, мне няма на сьвеце шчасьця.
Калі ўхаплюся за галінку елі,
Адразу ж зялёная засохне.

Таксама яна згадваецца ў некаторых песьнях пра Марка Кралевіча[1].

Жывапіс рэдагаваць

Сэрбскі маляр Ураш Прэдыч ёсьць аўтарам карціны «Косаўская дзяўчына», напісанай у 1919 годзе (алей). На карціне дзяўчына даглядае за параненым Паўлам Орлавіч[2]. Зьяўленне карціны ў 1919 годзе ажывіла косаўскі фэномэн, выказаўшы павагу і пашану сэрбскім жаўнерам-героям Першае сусьветнае вайны.

Скульптура рэдагаваць

У 1907 годзе скульптарам Іванам Мэштравічам была створаная скульптура «Косаўская дзяўчына».

Кінематоґраф рэдагаваць

У 1989 годзе югаслаўскі рэжысэр Здраўка Шотра зьняў фільм «Бітва на Косавым полі». Ролю косаўскае дзяўчыны выканала Катарына Гойкавіч.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць