Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1980» стаў 25-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 19 красавіка 1980 году ў горадзе Гаага (Нідэрлянды), у мясцовым Палацы кангрэсаў. Перамогшы ў 1978 годзе і прыняўшы ў сябе конкурс 1979 году, Ізраіль адмовіўся ў другі раз запар яго праводзіць. Пасьля адмоваў Гішпаніі і Вялікабрытаніі згоду на правядзеньне конкурсу далі Нідэрлянды пры ўмове зьніжэньня выдаткаў на яго арганізацыю.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980
Дата 19 красавіка
Вядоўцы Марлаз Флуіцма
Тэлеканал гаспадароў NOS
Месца Гаага, Нідэрлянды
Пераможная песьня «What's Another Year» (Ірляндыя)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 19
Дэбют Марока
Сыход Ізраіль
Манака
1979        1981

Дата правядзеньня конкурсу супала з Днём памяці загінулых у войнах Ізраілю, і ўпершыню пераможца леташняга конкурсу (Ізраіль) ня прыняў удзелу ў наступным конкурсе. Манака таксама не прыняло ў ім удзел, у той час як вярнулася Турэччына і дэбютавала Марока, у выніку чаго лік удзельнікаў склаў 19 краін. Прадстаўнік Ірляндыі Джоні Логан заваяваў Гран-Пры зь песьняй «What’s Another Year». Удзельнічаючы ў трэці раз, заходненямецкая сьпявачка Каця Эбштайн заняла 2-е месца зь песьняй «Theater».

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
17   Ірляндыя Джоні Логан What’s another year 143 1
12   ФРН Katja Ebstein Theater 128 2
13   Вялікабрытанія Prima Donna Love enough for two 106 3
9   Швайцарыя Paola Cinéma 104 4
15   Нідэрлянды Maggie MacNeal Amsterdam 93 5
6   Італія Alan Sorrenti Non so che darei 87 6
14   Партугалія José Cid Um grande, grande amor 71 7
1   Аўстрыя Blue Danube Du bist Musik 64 8
4   Люксэмбург Sophie and Magaly Papa pingouin 56 9
8   Швэцыя Tomas Ledin Just nu! 47 10
16   Францыя Profil Hé, hé m’sieurs dames 45 11
18   Гішпанія Trigo Limpio Que' date esta noche 38 12
3   Грэцыя Anna Vishy and the Epikouri Autostop 30 13
7   Данія Bamses Venner Tænker altid på dig 25 14
2   Турэччына Ажда Пэкан Petr’oil 23 15
11   Нарвэгія Sverre Kjellsberg and Mattis Hætta Sámiid Ædnan 15 16
19   Бэльгія Telex Euro-vision 14 17
5   Марока Samira Bensaïd Bitakat hob 7 18
10   Фінляндыя Vesa-Matti Loiri Huilumies 6 19

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980сховішча мультымэдыйных матэрыялаў