Конкурс песьні Эўрабачаньне-1960

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1960» стаў 5-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 20 сакавіка 1960 году ў Каралеўскай фэставай залі Лёндану. Нідэрлянды адмовіліся праводзіць конкурс, і яго арганізацыя была даверана Вялікабрытаніі. Колькасьць краін-удзельніц узрасла да 13: вярнуўся Люксэмбург, а Нарвэгія далучылася да конкурсу. Фінляндыя вырашыла дэманстраваць фінал у прамым этэры. У сыстэму галасаваньня былі занесены новыя зьмены: сябрам журы было дазволена слухаць, але не глядзець генэральную рэпэтыцыю кожнай песьні перад самім конкурсам. Перамагла песьня «Tom Pillibi», выкананая Жаклін Баер з Францыі. На 7 ачкоў адстаў ад яе вядомы брытанскі выканаўца Браян Джонсан, які заняў другое месца. Упершыню ў гісторыі конкурсу яго галоўны прыз уручыла леташняе пераможца Тэдзі Шольтэн.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1960
Дата 20 сакавіка
Вядоўцы Кэці Бойл
Тэлеканал гаспадароў BBC
Месца Лёндан, Вялікабрытанія
Пераможная песьня «Tom Pillibi» (Францыя)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні
Колькасьць краін 13
Дэбют Нарвэгія
1959        1961

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# п/п Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
13   Францыя Жаклін Баер Tom Pillibi 32 1
1   Вялікабрытанія Браян Джонсан Looking high, high, high 25 2
8   Манака Франсуа Дэгель Ce soir-là 15 3
6   Нарвэгія Нора Брокстэт Voi-voi 11 4
11   ФРН Він Гоп Bonne nuit, ma chérie! 11 4
5   Бэльгія Фуд Леклер Mon amour pour toi 9 6
7   Аўстрыя Гары Вінтэр Du hast mich so fasziniert 6 7
12   Італія Рэнато Рашэль Romantica 5 8
9   Швайцарыя Аніта Травэрзі Cielo e terra 5 8
2   Швэцыя Сыў Мальмквіст Alla andra får varann 4 10
4   Данія Каці Бёдтгер Det var en yndig tid 4 10
10   Нідэрлянды Рудзі Карэль Wat een geluk 2 12
3   Люксэмбург Камілё Фэльген So laang we's du do bast 1 13

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1960сховішча мультымэдыйных матэрыялаў