Кольцы Юпітэра — сукупнасць параўнальна дробных каменных часьціц, якія ўтвараюць кольцы, якія апаясваюць плянэту Юпітэр.

Галоўнае кальцо Юпітэра. Здымак апарата «Галілео»
Фота калец Юпітэра, зробленае «Галілео» ў проста расьсеяным сьвятле

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Галоўная частка кольцаў мае радыус 123—129 тысячаў кілямэтраў. Таўшчыня кольцаў — каля 30 кілямэтраў. Да зямнога назіральніка кольцы амаль заўсёды зьвёрнутыя рабром, з-за чаго яны доўгі час заставаліся незаўважанымі.

Гісторыя адкрыцьця рэдагаваць

Упершыню выказаў здагадку пра існаваньне кольцаў вакол Юпітэра савецкі астраном С. К. Усіхсьвяцкі ў 1960 годзе. Гіпотэза аб існаваньні кольцаў Юпітэра, якая абапіраецца на зьвесткі апарата «Піянэр-11», зьявілася ў 1974 годзе. Канчаткова кольцы Юпітэра былі адкрыты «Вояджэрам-1» у сакавіку 1979 году.